Пераклады Бібліі на вугорскую мову
Першыя пераклады Бібліі на вугорскую мову зьявіліся ў XV—XVI стагодзьдзях[1][2].
Першым вугорскім перакладам стала Гусіцкая Біблія, названая паводле перакладчыкаў — гусіцкіх сьвятароў Тамаша Пэчы і Балінта Уйлакі, выпускнікоў Карлавага ўнівэрсытэту. Іхняя Біблія выйшла ў 1416 року[3] (захаваліся толькі фрагмэнты). Першы пераклад Новага Запавету, які захаваўся цалкам, зьдзейсьніў Янаш Сыльвэстар(hu) у 1541 року. Ён стаў і першай друкаванай кнігай на тэрыторыі Вугоршчыны.
Першы поўны пераклад Бібліі, які захаваўся да нашага часу, выканаў кальвінісцкі пастар Гашпар Кароі(hu). Ягоная вэрсія, выдадзеная ў 1590 року, атрымала назву «Віжоі» паводле месца знаходжаньня друкарні[1]. Кніга выйшла вялікім накладам у 700—800 асобнікаў, мела вялікую папулярнасьць і да цяперашняга дня часам ужываецца як «клясычны» пераклад.
Пераклад Дзёрдзя Калдзі, выдадзены ў 1626 року ў Вене, стаў першым поўным каталіцкім перакладам Бібліі[1]. З тае пары некалькі разоў перавыдаваўся з выпраўленьнямі, апошнім разам — у 1997 року.
З сучасных перакладаў найбольш вядомыя:
- Szent István Társulati Biblia: пераклад таварыства сьвятога Іштвана; каталіцкі (1973)[4]
- пратэстанцкі пераклад Вугорскага біблійнага таварыства (вуг. Magyar Bibliatársulat, 1975)
- пераклад таварыства сьвятога Гераніма (вуг. Szent Jeromos Bibliatársulat); каталіцкі. Перакладзены зь Бібліі Калдзі і Новай Вульгаты[4] (1997)
- Пераклад Новага Сьвету: Сьведкі Еговы[5] (2003)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Magyar bibliafordítások (вуг.) Праверана 25 красавіка 2022 г.
- ^ Kristó Gyula, Barta János, Gergely Jenő. Гісторыя Вугоршчыны з дагістарычнасьці да 2000 = Magyarország története előidőktől 2000-ig. — Budapest: Pannonica Kiadó, 2002. — С. 246—247. — 687 с. — ISBN 963-9252-56-5
- ^ Békesi Emil. Adalékok a legrégibb magyar szentírás korának meghatározásához // Magyar Sion. — 1880.
- ^ а б Bibliafordítások (вуг.) Праверана 25 красавіка 2022 г.
- ^ A Szentírás Új világ fordítása. — Watch Tower Bible and Tract Society of Pennsylvania, 2003.