Паўночны фронт (Першая сусьветная вайна, Расея)
Паўно́чны фронт — агульнавайсковае апэратыўна-стратэгічнае аб’яднаньне расейскіх войскаў у Першай сусьветнай вайне ў складзе Расейскай імпэратарскай арміі. Быў створаны ў выніку падзелу Паўночна-Заходняга фронту ў жніўні 1915 году. Удзельнічаў у апэрацыях супраць нямецкіх войскаў на паўночным кірунку, абараняючы Петраград. Палявое кіраваньне было ліквідавана ў пачатку 1918 году.
Паўночны фронт | |
Северный фронт | |
Гады існаваньня | жнівень 1915 — пачатак 1918 |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Уваходзіць у | Расейская імпэратарская армія |
Тып | фронт |
Дысьлякацыя | Расейская імпэрыя |
Войны | Першая сусьветная вайна (1914—1918) |
Склад
рэдагаваць- Палявое кіраваньне (штаб)
- Атрад асаблівай важнасьці штабу ПФ (1915—1918)
- 4-я баявая авіяцыйная група войскаў Паўночнага фронту Расейскага імпэратарскага ваенна-паветранага флёту.
- 1-я армія (красавік 1916 — ліпень 1917, верасень 1917 — пачатак 1918)
- 5-я армія (жнівень 1915 — пачатак 1918)
- 6-я армія (жнівень 1915 — сьнежань 1916)
- 12-я армія (жнівень 1915 — пачатак 1918)
- 42-і асобны армейскі корпус — са сьнежня 1916 году
Галоўнакамандуючыя войскамі фронту
рэдагаваць- 18.08.1915 — 06.12.1915 — генэрал ад інфантэрыі Мікалай Рузскі
- 06.12.1915 — 06.02.1916 — генэрал ад кавалерыі Павал Плеве
- 06.02.1916 — 22.07.1916 — генэрал ад інфантэрыі Аляксей Курапаткін
- 01.08.1916 — 25.04.1917 — генэрал ад інфантэрыі Мікалай Рузскі
- 29.04.1917 — 01.06.1917 — генэрал ад кавалерыі Абрам Драгаміраў
- 01.06.1917 — 29.08.1917 — генэрал ад інфантэрыі Уладзіслаў Клямбоўскі
- 29.08.1917 — 09.09.1917 — генэрал-маёр Міхаіл Бонч-Бруевіч
- 09.09.1917 — 14.11.1917 — генэрал ад інфантэрыі Уладзімер Чарамісаў
- 14.11.1917 — хх.11.1917 — генэрал-лейтэнант Якаў Юзафовіч
- хх.11.1917 — хх.хх.хххх — генэрал-маёр Сяргей Лукірскі
Літаратура
рэдагаваць- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.