Паўль Флемінг
Па́ўль Фле́мінг (па-нямецку: Paul Fleming; 5 кастрычніка 1609, Хартэнштайн — 2 красавіка 1640, Гамбург) — нямецкі паэт XVII ст. Адзін з найвыбітнейшых лірыкаў нямецкага барока.
Паўль Флемінг | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 5 кастрычніка 1609[1][2][3][…] |
Памёр | 2 красавіка 1640[1][2][3][…] (30 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | лекар-пісьменьнік, паэт, пісьменьнік, дыплямат, лекар |
Мова | нямецкая[6] і лацінская мова |
Біяґрафія
рэдагавацьНарадзіўся ў Хартэнштайне ў Саксоніі, сын лютэранскага пастара. Да 14 гадоў атрымлівае хатнюю адукацыю, пасьля, залічаецца ў прэстыжную гімназію ў Томасшуле (ням. Thomasschule). У 1628 годзе паступае ў Ляйпцыскі ўнівэрсытэт, дзе вывучае мэдыцыну й пачынае пісаць свае першыя рыфмаванкі на латыні. Менавіта ў Ляйпцыгу Флемінг сустракае Марціна Опіца й становіцца яго адданым вучнем.
Некалькі гадоў працаваў у расейскай амбасадзе. Некаторы час жыў у Рэвелі (суч. Талін, Эстонія). У кастрычніку 1635 году далучыўся да амбасады ў Пэрсіі. Па вяртаньні ў Эўропу, у 1640 годзе атрымлівае ступень доктара мэдыцыны.
Флемінг плянаваў зноў адправіцца ў Рэвель, каб ажаніцца на купецкай дачцэ Ганьне Ніхузэн (зь якой заручыўся пад час сваёй першай вандроўкі), але па дароге памёр у Гамбургу ад ятрасьці лёгкіх.
Творчасьць
рэдагавацьЛітаратурную спадчыну Флемінга складае найцудоўнейшая лірыка таго часу. Яго любоўныя вершы ўражваюць глыбінёй пачуцьцяў, прагай да жыцьця й адначасова барочным успрыманьнем яго хісткасьці. Яго рэлігіёзныя гімны прасякнуты ўласьцівымі для таго часу ідэямі філязофіі стаіцызму. Некаторыя з гімнаў Флемінга ўключаны ў сучасныя зборы рэлігійных сьпеваў. Яго паэзія прасякнута міталягічнымі алюзіямі, сэнтэнцыямі й складанымі барочнымі мэтафарамі.
Ідэі стаіцызму яскрава праяўленыя ў ягоным творы «Развагі пра час», дзе паэт даводзіць, што час — гэта нішто іншае, як мы самі, а таму й ўсю адказнасьць нясем толькі мы. Паэт заклікае да стаічнай мудрасьці, да вернасьці свайму «я».[7] Назва яго верша «Да самога сябе» адразу вызначае тэматыку твора, адсылаючы да вядомага трактату Марка Аўрэлія «Трактат да самога сябе», дзе той зьмяшчае «шчасьце і няшчасьце» ў самым чалавеку, якое робіцца вытворным ад яго сьвядомасьці.
Зь беларускіх выданьняў верш Паўля Флемінга «Я не зьмяню што ёсьць» быў надрукаваны ў літаратурным часопісе «Калосьсе» ў перакладзе Васіля Сёмухі.[8] Верш «Як ён хоча цалавацца» ў перакладзе Уладзімера Папковіча ўвайшоў у анталёгію сусьветнае паэзіі «Галасы з-за небакраю».[9]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Fleming, Paul (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 10. — P. 494.
- ^ а б в г Морозов А. А. Флеминг // Краткая литературная энциклопедия (рас.) — Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
- ^ а б в г Kolde T. v. Fleming, Paul (ням.) // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1878. — Т. 7. — S. 115–117.
- ^ а б Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ Флеминг Пауль // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Андрэй Хадановіч. Мастацкія сыстэмы ў заходнеэўрапейскай літаратуры XVII—XIX стст.
- ^ Прыгодніцкае «Калосьсе»(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 8 лютага 2007
- ^ Архіпелаг паэзіі // Народная Воля, 9 лістапада 2008
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Літаратурнае радыё. Пауль Флемінг. Пераклады.
- Літаратурнае радыё. Пауль Флемінг. Да Германіі.
- Перакладчыкі з Вілейшчыны. Паўль Флемінг «Як ён хоча цалавацца»
- Творы Флемінга на сайце «Projekt Gutenberg» (ням.)
- Вершы Флемінга ў перакладзе Льва Гінзбурга (рас.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |