Патоцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі

Пато́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — горад Клічаў. Насельніцтва на 2010 год — 2621 чалавек[1].

Гісторыя

рэдагаваць

10 ліпеня 1939 году ў складзе Клічаўскага раёну быў утвораны Дзьмітраўскі сельсавет.

19 жніўня 1965 году Дзьмітраўскі сельсавет быў перайменаваны ў Патоцкі.

23 сьнежня 2009 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Бёрда, Ваевічы, Восаў, Дзьмітраўка 2, Іванаўка, Кавяза, Канстантоў, Клічаўскія Пасёлкі, Лазьзё, Палосы, Паплавы, Перасопня, Рубеж, Стаялава, якія знаходзіліся ў падпарадкаваньні Клічаўскага раённага выканаўчага камітэту, а таксама населены пункт Турэц, які ўваходзіў у склад Нясяцкага сельсавету[2].

24 жніўня 2010 году адміністрацыйны цэнтар сельсавету перанесены з пасёлку Патока ў горад Клічаў[3].

21 сьнежня 2011 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Бабоўка, Баркі, Ганчанскі, Гонча, Драні, Жалезная Баравіна, Жэрдзішча, Мяжное, Падстружжа, Рагі, Тачышча, Убалацьце, Хрэлева — ліквідаванага Ганчанскага сельсавету[4].

23 сьнежня 2011 году ліквідаваная вёска Жэрдзішча[5].