Нясяцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі
Няся́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Нясята. Насельніцтва на 2010 год — 2779 чалавек[1].
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году Клічаўскі раён быў падзелены на 12 сельсаветаў, адным зь іх быў Нясяцкі сельсавет.
23 сьнежня 2009 году ў склад сельсавет перададзеныя ўсе населеныя пункты — Віркаў, Земляніца, Калінаўка, Лянёўка, Міхалоў, Старое Сяло — ліквідаванага Віркаўскага сельсавету, а таксама населеныя пункты Градкі, Казлы, Новае Сяло, якія ўваходзілі ў склад Акцябарскага сельсавету, вёска Турэц перададзеная ў склад Патоцкага сельсавету[2].
23 сьнежня 2011 году ліквідаваныя населеныя пункты Дубраўка і Свабода[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://web.archive.org/web/20180807010320/http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/mahilouskaja.htm
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 (рас.)
- ^ «Об упразднении некоторых сельских населенных пунктов Кличевского района Могилевской области». Решение Кличевского районного Совета депутатов от 23 декабря 2011 г. № 18-10