Партыя свабоды і справядлівасьці (Сэрбія)

палітычная партыя ў Сэрбіі

Партыя свабоды і справядлівасьці (па-сэрбску: Странка слободе и правде/Stranka slobode i pravde) — сацыяльна-дэмакратычная палітычная партыя ў Сэрбіі. Кіраўніком партыі ёсьць Драган Джылас.

Партыя свабоды і справядлівасьці
па-сэрбску: Странка слободе и правде
Дата заснаваньня 19 красавіка 2019
Штаб-кватэра
Ідэалёгія сацыял-дэмакратыя[d]
Афіцыйны сайт ssp.rs

Гісторыя

рэдагаваць

Партыя была закладзеная ў 2019 годзе па зьліцьці Зялёнай экалягічнай партыі — Зялёныя і таксама Сэрбскай лявіцы[1]. Партыя ўваходзіла ў Зьвяз за Сэрбію, кааліцыю апазыцыйных палітычных партыяў. Гэтае аб’яднаньне была ўтворанае кіраўніком партыі Джыласам у 2018 годзе. Гэты зьвяз байкатаваў парлямэнцкія выбары 2020 году, бо лічыў, што выбары ня будуць свабоднымі і справядлівымі[2][3]. Пасьля выбараў партыя стала часткай Аб’яднанай апазыцыі Сэрбіі, пераемніцы Зьвязу за Сэрбію. Новая кааліцыя была распушчаная ў студзені 2023 году праз спрэчкі паміж Партыяй свабоды і справядлівасьці і Народнай партыяй.

Ідэалёгія

рэдагаваць

Партыя палягае на левацэнтрызьме і знаходзіцца ў апазыцыі да Сэрбскай прагрэсіўнай партыі. Партыя мае антыкарупцыйны кірунак, а таксама заклікае да падатковых рэформаў, якія мусяць прывесьці да прагрэсіўнага падаткаабкладаньня. Таксама партыя падтрымлівае фінансаваньне дармовых падручнікаў і школьнага харчаваньня[4], а таксама дамагаецца ўсталяваньня новага працоўнага заканадаўства[5]. Яна падтрымлівае далучэньне Сэрбіі ў Эўрапейскага Зьвязу[6], і хоча, каб Сэрбія гарманізавала сваю замежную палітыку з ЭЗ, у тым ліку заклікае прыяднацца да санкцыяў у дачыненьні да Расеі праз расейскае ўварваньне ва Ўкраіну. Партыя крытыкуе кітайскія інвэстыцыі ў інфраструктуру[7], а таксама распрацавала плятформу, дзякуючы якой яны паабяцалі замірэньне і супрацу паміж краінамі на Балканах. Прыхільнікі партыі маюць праэўрапейскія погляды, а таксама лічаць сябе сацыяльна прагрэсіўнымі. Партыя мае шчыльныя дачыненьні з Сацыял-дэмакратычным зьвязам Македоніі і Сацыял-дэмакратычнай партыяй Аўстрыі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць