Партыя народнай свабоды
Па́ртыя наро́днай во́лі (па-расейску: Партия народной свободы; ПАРНАС), раней — Рэспубліканская партыя Расеі — Партыя народнай волі (РПР-ПАРНАС) — расейская правацэнтрысцкая партыя.
Партыя народнай волі | |
рас. Партия народной свободы | |
Лідэр партыі | Міхаіл Касьянаў |
---|---|
Заснавальнік | Vladimir Lysenko[d] |
Дата заснаваньня | 17 лістапада 1990 (34 гады таму) |
Распушчаная | 25 траўня 2023 |
Штаб-кватэра | Расея, Масква, вул. Пятніцкая, д. 14, буд. 1[1] |
Саюзьнікі і блёкі | Дэмакратычная кааліцыя |
Ідэалёгія | лібэралізм |
Колькасьць |
невядома, РПР — 58 166 (2007 год)[2], ПАРНАС — 46 158 (2011 год) |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Дзяржаўная Дума |
0 / 450 |
· Рэгіянальныя парлямэнты |
1 / 3980 |
Дэвіз | «За Расею без самавольства й карупцыі»[3] |
Афіцыйны сайт | Сеціва |
Дзейнасьць
рэдагавацьПартыя створана ў лістападзе 1990 году на базе часткі руху «Дэмакратычная плятформа», чые прадстаўнікі пакінулі КПСС з-за нязгоды з большасьцю на 28 зьезьдзе. 14 сакавіка 1991 году Мінюст РСФСР зарэгістраваў зьяднаньне Рэспубліканская партыя Расейскай Фэдэрацыі (РПРФ), якая стала адной з трох першых партыяў Расеі. Партыя была прадстаўлена ў Дзярждуме чатырох скліканьняў (у складзе кааліцыяў і блёкаў). У 2000-х, зьяднаўшыся з шэрагам арганізацыяў, РПР павялічыла сваю колькасьць, уваходзіла ў кааліцыю «Іншая Расея» і брала ўдзел у «Маршах нязгодных». У 2007 годзе партыя была пазбаўленая рэгістрацыі. У 2010 годзе РПР увайшла ў кааліцыю «За Расею без самавольства й карупцыі» (пазьней — партыя «ПАРНАС»). У 2013 годзе стала паўнапраўным сябрам Саюзу лібэралаў і дэмакратаў за Эўропу.
Дзейнасьць у 2010-я гады
рэдагавацьУ 2011 годзе ЭСПЧ прызнаў незаконным пазбаўленьне рэгістрацыі, і з 5 траўня 2012 году Мінюст РФ вярнуў партыі ранейшую дзяржрэгістрацыю. У 2010 годзе РПР увайшла ў кааліцыю «За Расею без самавольства й карупцыі» (пазьней — партыя «ПАРНАС»). У 2013 годзе стала паўнапраўным сябрам Саюзу лібэралаў і дэмакратаў за Эўропу. Потым сябры ПАРНАСА ўступілі ў Рэспубліканскую партыю й 16 чэрвеня 15-ы зьезд зьяднанай апазыцыйнай партыі пераназваў РПР у «РПР-ПАРНАС». 2 жніўня Мінюст выдаў сьведчаньне з новай назвай, а новыя статут і праграма партыі афіцыйна набылі моц. «РПР-ПАРНАС» — гэта фактычна Партыя народнай волі, а юрыдычна — РПР. Новага ўстаноўчага зьезду й стварэньня новай партыі не было, а «РПР» і «РПР-ПАРНАС» — адна й тая ж партыя з тым жа самым рэгістрацыйным нумарам. 5 ліпеня 2015 году на зьезьдзе партыі было прынята рашэньне пра скарачэньне назвы да «ПАРНАС».
Кіраўнікі
рэдагавацьСтаршыня «ПАРНАС» — Міхаіл Касьянаў (да 2015 году зьяўляўся адным з сустаршыняў разам з Уладзімерам Рыжковым і Барысам Нямцовым). Найвэшэйшая рада — Фэдэральная палітычная рада галоўным чынам з рэгіянальных аддзяленьняў. Выканаўчы дырэктар партыі — Марыя Яблонская.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Мінюст Расеі
- ^ Верховный суд в пятницу решит судьбу Республиканской партии России «РИА Новости»
- ^ на фотографиях - http://svobodanaroda.org/news/3437/