Партал:Хімія/Абраная выява/21
Аўтарства: Yareite
Газаваньне адбываецца пры распушчэньні дыяксыду вугляроду ў вадзе або воднай рашчыне. Гэты працэс насычае газаваную і мінэральную ваду „шыпучкай“, у піве ўтварае пену, у шампанскім і пеністым віне — бурбалкі і выбух корку. На выяве паказанае ўсплыцьцё бурбалак дыяксыду вугляроду на паверхню газаванага прахаладжальнага напою.