Партал:ЛГБТ/Уводзіны
ЛГБТ — абрэвіятура, якая з’явілася ў ангельскай мове для абазначэньня лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендараў. Панятак пакліканы перадаваць разнастайнасьць «сексуальнасьці і гэндарнай ідэнтычнасьці на падставе культуры» і выкарыстоўваецца для абазначэньня гомасэксуальных, бісэксуальных і трансгэндарных людзей. Спачатку абрэвіятура была прынятая як саманазва людзей, якіх злучае сэксуальная арыентацыя і гэндарная ідэнтычнасьць, большасьцю грамадзкіх арганізацый і СМІ ў ЗША і некаторых іншых англамоўных краінах, а пазьней — у большасьці краін сьвету.