рэдагаваць Канада
Канада на мапе Паўночнай Амэрыкі
Канада на мапе Паўночнай Амэрыкі

Кана́да (па-ангельску: Canada, па-француску: Canada) — краіна Паўночнай Амэрыкі, займае другое месца ў сьвеце (пасьля Расеі) па плошчы тэрыторыі. Адзінай незалежнай краінай-суседам зьяўляюцца Злучаныя Штаты Амэрыкі. Акрамя ЗША, Канада таксама мяжуе з Сэн-П’ер і Мікелёнам, які ўваходзіць у склад Францыі, ды з Грэнляндыяй, тэрыторыя якой належыць Даніі. - Канада зьяўляецца чальцом «Вялікай васьмёркі», «Вялікай дваццаткі», NATO, АЦЭС, СГА, Садружнасьці нацыяў, Франкафоніі, Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў і ААН...:::::::::::::чытаць далей



рэдагаваць Выбраны артыкул
дзьвюхмоўная шыльда ў горадзе Манрэалі
дзьвюхмоўная шыльда ў горадзе Манрэалі

Мовы Кана́ды — сукупнасьць моваў, на якіх размаўляюць жыхары Канады. Гэтая сукупнасьць улучае ў сябе вялікую колькасьць моваў карэннага насельніцтва, моваў мігрантаў, гібрыдных гаворак і ўзьніклых у краіне дыялектаў. Паводле перапісу 2011 г., ангельская і француская мовы зьяўляюцца роднымі для 56,9% і 21,3% канадцаў адпаведна. Той жа перапіс паказвае даволі змрочную карціну выжываньня францускае мовы як другое мовы ў краіне. Больш за 85% канадцаў валодаюць ангельскай мовай, толькі 30,1% маюць практычныя веды па францускай мове. Збольшага гэта абумоўлена вывучэньнем франкамоўнымі канадцамі ангельскае мовы, а таксама таму, што большая частка імігрантаў у якасьці вывучанай мовы аддаюць перавагу менавіта ангельскай. Устойлівая тэндэнцыя да зьніжэньня выкарыстаньня францускае мовы прывяла да прыняцьця Афіцыйнага моўнага Акту ў 1969 г.…:::::::::::::::: чытаць далей

рэдагаваць Сучасная выява
рэдагаваць Геаграфія Канады

За гісторыю Канады утварылася дзесяць правінцый і тры тэрыторыі са сталіцай — горадам Атавай..::::::::::::::::чытаць далей



рэдагаваць Добры артыкул
рэдагаваць Выбітныя асобы

Аўры́л Рамо́на Лаві́н (па-ангельску: Avril Ramona Lavigne; *27 верасьня 1984 г., Бэльвіль, Антарыё, Канада) — канадзкая сьпявачка, аўтарка-выканаўца, дызайнэр і акторка. Ейны дэбютны альбом «Let Go» пабачыў сьвет у 2002 г. й быў прададзены накладам у 16 млн. асобнікаў. Наступныя працы — «Under My Skin» (2004 г.) і «The Best Damn Thing» (2007 г.) — узначальвалі сусьветныя чарты, у тым ліку амэрыканскі «Billboard 200». Пяць песьняў Аўрыл Лавін, як то «Complicated», «Sk8er Boi», «I'm With You», «My Happy Ending» і «Girlfriend», займалі першыя радкі сусьветных чартаў. Па ўсім сьвеце было прададзена больш за 30 млн. асобнікаў ейных альбомаў...:::::::::::::::: чытаць далей

рэдагаваць Артыкулы да напісаньня
сьцяг Канады
сьцяг Канады

  запыты на дадатак і паляпшэньнеНакіды:Канада
  глядзіце таксамаТэматычны тыдзень «Канада»

рэдагаваць Карысныя шаблёны
Сымбаль Канады

  {{CAN}} — для афармленьня (сьцяг і спасылка на артыкул «Канада»).
  {{Асоба}} — устаўляецца ва ўсе артыкулы пра асобы.
  {{Удзельнік/Канада}} — на асабістую старонку.
  {{Удзельнік/Гісторыя і культура Канады}} — на асабістую старонку.

рэдагаваць Катэгорыі артыкулаў


Абнавіць кэш