Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне 2016 году
Парля́мэнцкія вы́бары ў Слава́ччыне 2016 ро́ку адбыліся 5 сакавіка. Паводле прапарцыйнай выбарчай сыстэмы былі абраныя 150 чальцоў Нацыянальнае рады. Кіроўная лева-папулісцкая партыя «Курс — сацыяльная дэмакратыя» (СМЭР) засталася найбольш прадстаўленай, аднак страціла абсалютную большасьць. Правацэнтрысцкі Хрысьціянскі дэмакратычны рух (ХДР) ня здолеў перасягнуць 5-адсоткавы бар’ер упершыню з часоў атрыманьня Славаччынай незалежнасьці ў 1993 року. Упершыню ў парлямэнт трапіла ўльтраправая нацыяналістычная Котлеба — Народная партыя «Наша Славаччына» (НПНС) з 8% галасоў.
← 2012 2020 →
| ||||
Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне 2016 году | ||||
5 сакавіка 2016 | ||||
Кандыдат | Робэрт Фіца | Рыхард Сулік | Ігар Матавіч | |
---|---|---|---|---|
Партыя | Курс — сацыяльная дэмакратыя | Свабода і салідарнасьць | Звычайныя людзі і незалежныя асобы | |
Лідэр з | 1999 | 2009 | 2011 | |
Галасоў выбаршчыкаў | 49
| |||
Папярэдняя колькасьць месцаў | 83 месцы, 44,4% | 11 месцаў, 5,9% | 16 месцаў, 8,5% | |
Колькасьць месцаў | 21 | 19 | ||
Розьніца (месцаў) | 34 | 10 | 3 | |
Адсотак | 28,3 % | 12,1 % | 11,0 % | |
Кандыдат | Андрэй Данка | Мар’ян Котлеба | Борыс Колар | |
Партыя | Славацкая нацыянальная партыя | Котлеба — Народная партыя «Наша Славаччына» | Мы — сям’я | |
Лідэр з | 2012 | 2010 | 2015 | |
Папярэдняя колькасьць месцаў | 0 месцаў, 4,5% | 0 месцаў, 1,6% | Новая партыя | |
Колькасьць месцаў | 15 | 14 | 11 | |
Розьніца (месцаў) | 15 | 14 | Новая партыя | |
Адсотак | 8,6 % | 8,0% | 6,6 % | |
Месцы ў Нацыянальнай радзе пасьля выбараў-2016. |
Выбарчая сыстэма
рэдагаваць150 дэпутатаў Нацыянальнае рады былі абраныя паводле прапарцыйнай выбарчай сыстэмы без падзелу на выбарчыя акругі. Мінімальны парог для партыяў складаў 5%, для партыйных блёкаў — 7%. Выбары адбываліся паводле адкрытых сьпісаў, месцы вызначаліся па сыстэме Гагенбаха-Біфаша. Выбарцы маглі пазначыць да чатырох кандыдатаў са сьпісу партыі, за якую яны галасавалі[1].
Партыі, якія хацелі ўзяць удзел у выбарах, мелі зарэгістравацца за 90 дзён да дню выбараў і ўнесьці унёсак у памеры €17 000, які пасьля быў вернуты ўсім партыям, што набралі 2% ці больш адсоткаў галасоў. Браць удзел у галасаваньні мелі права ўсе грамадзяне Славаччыны, акрамя асуджаных крымінальнікаў (толькі за сур’ёзныя злачынствы); людзей, няздольных зьдзяйсьняць законныя дзеяньні (прызнаных душэўнахворымі) паводле выраку суду; маладзейшых за 18 гадоў. Вылучыцца кандыдатамі маглі ўсе сталыя грамадзяне дзяржавы ад 21 году і старэйшыя, акрамя вязьняў, асуджаных злачынцаў людзей, няздольных зьдзяйсьняць законныя дзеяньні (прызнаных душэўнахворымі) паводле выраку суду[2].
Выбарцы, якія ў дзень галасаваньня не маглі прысутнічаць на сваім выбарчым участку, маглі атрымаць сэртыфікат, які дазваляў прагаласаваць у любым іншым месцы[3]. Выбарцы, якія ў дзень выбараў знаходзіліся па-за межамі Славаччыны, да 15 студзеня 2016 маглі запрасіць магчымасьць галасаваньня па пошце[4]. Паводле зьвестак Цэнтарвыбаркаму, гэтай магчымасьцю скарысталіся каля 20 000 грамадзянаў Славаччыны за мяжой.
Хада кампаніі
рэдагавацьДата выбараў была абвешчаная 12 лістапада 2015[5]. 7 сьнежня 2015 Міністэрства ўнутраных справаў апублікавала сьпіс з 23 партыяў, зарэгістраваных на выбарах[6].
Выбары адбываліся на фоне мігранцкага крызісу ў Эўропе і антымігранцкай пазыцыяй кіроўнай партыі СМЭР[7]. Страйкі настаўнікаў і мэдсёстраў, што адбыліся ў пачатку году, таксама аказалі нэгатыўны ўплыў на грамадзкую думку[8].
Вынікі
рэдагавацьКурс — сацыяльная дэмакратыя (СМЭР-СД) страціла 34 месцы і большасьць у Нацыянальнай радзе, аднак засталася найбуйнейшай прадстаўленай партыяй з 49 месцамі. Свабода і салідарнасьць (СіС) заняла другое месца з 21 месцам; Звычайныя людзі і незалежныя асобы (ЗЛІНА) — трэція зь 19 месцамі[8].
Хрысьціянскі дэмакратычны рух (ХДР) не пераадолеў 5-адсоткавы бар’ер і ўпершыню за гісторыю незалежнай Славаччыны страціў прадстаўніцтва ў парлямэнце. Скрайне правыя нацыяналістычныя Славацкая нацыянальная партыя (СНП) і Котлеба — Народная партыя «Наша Славаччына» (НПНС) атрымалі ў парлямэнце 15 і 14 месцаў адпаведна. Сярод іншых партыяў, што трапілі ў парлямэнт — Мы — сям’я, Мост і Сетка[8]. Агульная яўка склала 59,8 %.
Партыя | Галасы | % | Месцаў | +/- |
---|---|---|---|---|
Курс — сацыяльная дэмакратыя | 737 481 | 28,28 | 49 | -34 |
Свабода і салідарнасьць | 315 558 | 12,10 | 21 | +10 |
Звычайныя людзі і незалежныя асобы | 287 611 | 11,03 | 19 | +3 |
Славацкая нацыянальная партыя | 225 386 | 8,64 | 15 | +15 |
Котлеба — Народная партыя «Наша Славаччына» | 209 779 | 8,04 | 14 | +14 |
Мы — сям’я | 172 860 | 6,63 | 11 | Новая |
Мост | 169 593 | 6,50 | 11 | -2 |
Сетка | 146 205 | 5,61 | 10 | Новая |
Хрысьціянскі дэмакратычны рух | 128 908 | 4,94 | 0 | -16 |
Партыя вугорскай грамады | 105 495 | 4,05 | 0 | 0 |
Славацкая грамадзянская кааліцыя | 21 785 | 0,84 | 0 | Новая |
Творым іншую палітыку | 18 845 | 0,72 | 0 | Новая |
Зялёная партыя | 17 541 | 0,67 | 0 | 0 |
Камуністычная партыя Славаччыны | 16 278 | 0,62 | 0 | 0 |
Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя | 6938 | 0,27 | 0 | -11 |
ШАНЕЦ | 6522 | 0,25 | 0 | Новая |
Партыя сучаснай Славаччыны | 4559 | 0,17 | 0 | Новая |
Партыя прамой дэмакратыі | 3595 | 0,14 | 0 | Новая |
Адвага — Вялікая нацыянальная і прарасейская кааліцыя | 3428 | 0,13 | 0 | Новая |
Анты — Працоўная партыя | 3182 | 0,12 | 0 | Новая |
Вугорскі хрысьціянска-дэмакратычны альянс | 2426 | 0,09 | 0 | Новая |
Дэмакраты Славаччыны — Люда Канік | 1998 | 0,08 | 0 | Новая |
Кааліцыя «Разам за Славаччыну» | 1777 | 0,07 | 0 | Новая |
Памылковыя/чыстыя белягі | 20 798 | - | - | - |
Агулам | 2 648 184 | 100 | 150 | 0 |
Зарэгістраваных выбарцаў/яўка | 4 426 760 | 59,82 | - | - |
Крыніца: Volby |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Slovakia Národná rada (National Council) Electoral System. Inter-Parliamentary Union. Праверана 8 March 2016 г.
- ^ Prieskum: Voľby by vyhral Smer, OĽaNO-NOVA mimo parlamentu (славацк.) // 9 кастрычніка 2015 г. Праверана 13 кастрычніка 2015 г.
- ^ Hlasovací preukaz, Ministerstvo vnútra SR - Verejná správa (славацк.). Ministry of the Interior. Праверана 14 сьнежня 2015 г.
- ^ Voľba poštou, Ministerstvo vnútra SR - Verejná správa (славацк.). Ministry of the Interior. Праверана 14 сьнежня 2015 г.
- ^ Prieskum: Voľby do Národnej rady sa budú konať 5. marca 2016 (славацк.) // 12 лістапада 2015 г. Праверана 12 лістапада 2015 г.
- ^ Zoznam politických subjektov, ktoré podali kandidátnu listinu (славацк.). Ministry of the Interior. Праверана 8 сакавіка 2016 г.
- ^ Slovakia’s Governing Party Loses Majority as Far Right Makes Gains // New York Times, 6 сакавіка 2016 г. Праверана 8 сакавіка 2016 г.
- ^ а б в 5 takeaways from Slovakia’s election // Politico, 7 сакавіка 2016 г. Праверана 8 сакавіка 2016 г.