Партыя вугорскай грамады

Па́ртыя вуго́рскай грамады́ (па-славацку: Strana maďarskej komunity, па-вугорску: Magyar Közösség Pártja), да 2012 — Партыя вугорскай кааліцыі (славац. Strana maďarskej koalície, вуг. Magyar Koalíció Pártja) — правацэнтрысцкая палітычная партыя, якая прадстаўляе інтарэсы вугорцаў Славаччыны. Партыя была заснаваная трыма невялікімі партыямі вугорскай нацыянальнай меншасьці ў 1998 годзе. Нагодай для стварэньня адзінай партыі стала прыняцьце закона, які забараняў фармаваньне кароткачасовых палітычных аб’яднаньняў незадоўга да выбараў.

Партыя вугорскай грамады
Strana maďarskej komunity
Magyar Közösség Pártja
Лідэр партыі Ёжэш Бэрэньі
Дата заснаваньня 22 траўня 1998
Распушчаная 2 кастрычніка 2021
Штаб-кватэра Чаякава, 8
811 05 Браціслава
Ідэалёгія абарона інтарэсаў вугорскага насельніцтва, хрысьціянская дэмакратыя, лібэральны кансэрватызм
Інтэрнацыянал Эўрапейская народная партыя
Колькасьць 10 000
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
2 / 13
· Нацыянальная рада
0 / 150
Афіцыйны сайт www.mkp.sk

Мінуўшчына

рэдагаваць

Першым старшынём партыі стаў Бэла Бугар, якога ў 2007 годзе зьмяніў Пал Чакі. У 2009 годзе выйшлы з партыі Бугар стварыў сваю партыю «Most-Híd» (Мост), якая выступала за міжнацыянальны мір і супрацоўніцтва паміж славакамі і вугорцамі.

У 1998—2006 гадох партыя ўваходзіла ў склад урада Мікулаша Дзурынды, дзе была прадстаўленая 4 міністрамі (Пал Чакі быў міністрам па эўрапейскай інтэграцыі і правам нацыянальных меншасьцяў, Ласла Міклаш — міністрам навакольнага асяродзьдзя, Ласла Дзюроўскі — міністрам рэгіянальнага разьвіцьця, Жолт Шыман — міністрам сельскай гаспадаркі). У 2006—2010 ПВК знаходзілася ў апазыцыі ўраду Робэрта Фіца, у склад якога ўваходзіць нацыяналістычная Славацкая нацыянальная партыя.

На парлямэнцкіх выбарах 12 чэрвеня 2010 году партыя ня здолела пераадолець пяціадсоткавы бар’ер (яна атрымала 109 639 (4,33%) галасоў) і пазбавілася старшынства ў парлямэнце. ПВК прадстаўлена ў Эўрапарлямэнце двумя дэпутатамі. З 2000 году ПВК далучылася да Эўрапейскай народнай партыі.

Удзел у выбарах

рэдагаваць
Рок выбараў Выбары ў Галасоў, % Атрымана мандатаў Месца на выбарах Статус
1998 Народная Рада 9,12% 15 чацьвертае Упершыню
2002 Народная Рада 11,16% 20 чацьвертае 5
2004 Эўрапейскі парлямэнт 13,24% 2 пятае Упершыню
2006 Народная Рада 11,68% 20 чацьвертае =
2009 Эўрапейскі парлямэнт 11,33% 2 трэцяе =
2010 Народная Рада 4,33% 0 сёмае 20
2012 Народная Рада 4,28% 0 восьмае =

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць