Парлямэнцкія выбары ў Грузіі 2024 году
Парлямэнцкія выбары ў Грузіі адбудуцца 26 кастрычніка 2024 року.
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Усе 150 месцаў у парлямэнце Колькасьць месцаў для большасьці: 76 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Перадумовы
рэдагавацьЗ выбараў 2012 року ва ўладзе знаходзіцца партыя Грузінская мара, якая праводзіць прарасейскую палітыку. Што праўда, пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну і армяна-азэрбайджанскага канфлікту грузінскі ўрад аказаў Украіне гуманітарную дапамогу, аднак не падтрымаў санкцыі супраць Расеі. Апошняя, у сваю чаргу, не ўхваліла ідэю Паўднёвай Асэтыі зладзіць рэфэрэндум па далучэньні да Расейскай Фэдэрацыі, а таксама не ўключыла Грузію ў «сьпіс недружалюбных краінаў».
У чэрвені 2022 року Грузія атрымала адмову ўваходу ў Эўрапейскі Зьвяз з прычыны цэнзуры СМІ і недалучэньня да міжнародных санкцыяў супраць Расеі. З тае пары кіроўная партыя намагалася правесьці ў парлямэнце «Закон аб празрыстасьці замежнага ўплыву», які меў кантраляваць грамадзкія арганізацыі, фундаваныя з-за мяжы. У 2023 року ў выніку пратэстаў урад адклікаў законапраект. У сьнежні таго ж году Эўрапейскі Зьвяз надаў Грузіі статус кандыдата на ўваход, абгрунтаваўшы сваё рашэньне вызваленьнем з турмы апазыцыйнага журналіста Нікі Гвараміі, а таксама спыненьнем працэдуры імпічмэнту прэзыдэнткі Саламэ Зурабішвілі, якая падтрымлівае апазыцыю.
Аднак у траўні 2024 року, нягледзячы на трывалыя пратэсты, парлямэнт Грузіі ўхваліў «Закон аб празрыстасьці замежнага ўплыву», што паставіла пад пагрозу далейшыя пэрспэктывы Грузіі ў Эўразьвязе.
Выбарчая сыстэма
рэдагавацьПарлямэнт Грузіі складаецца з 150 сябраў (дэпутатаў), абіраных на чатырохгадовы тэрмін. 26 верасьня 2017 року былі прынятыя папраўкі, якія пастанавілі, што з 2024 року ўводзіцца поўная прапарцыйная выбарчая сыстэма з партыйным парогам абраньня 5%. 6 лютага 2023 року Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі(d) ўвяла электронную рэгістрацыю выбарцаў і магчымасьць электроннага галасаваньня на большасьці выбарчых участкаў.