Пан Таў
«Пан Таў» (па-чэску: Pan Tau) — дзіцячы тэлевізыйны сэрыял сумеснай вытворчасьці ЧССР й НДР. Праект стартаваў у 1967 року, на тэлебачаньні трансьляваўся ў 1970—1978 роках. Рэжысэр сэрыялу — Індржых Поляк, аўтар сцэнару — Ота Гофман. Выканаўца галоўнай ролі — Ота Шыманэк.
Пан Таў | |
Pan Tau | |
Жанр | Прыгоды, камэдыя |
---|---|
Сцэнарыст | Ота Гофман |
Рэжысэр | Індржых Поляк |
У ролях | |
Кампазытар | Іржы Бажант Власьціміл Гала Іржы Маласек |
Краіна | Чэхаславаччына НДР Аўстрыя |
Колькасьць сэзонаў | 3 |
Колькасьць сэрыяў | 33 (Q33725072?) |
Мова | чэская |
Вытворчасьць | |
Прадусар | Герт Каспар Мюнтэфэрынг |
Апэратар | Ёзэф Ваніс Яраслаў Тузар |
Мантаж | Здэнэк Стэглік Ёзэф Дабрыхоўскі |
Вытворчасьць | Filmové studio Barrandov |
Даўжыня сэрыі | 30 хв. |
Трансьляцыя | |
Тэлеканал | ARD[d] |
На экранах | — |
Спасылкі | |
Старонка на IMDb |
Галоўны герой, пан Таў, размаўляе мала. У асноўным сэрыял забаўляльны, аднак апавядае пра некаторыя пытаньні для дзяцей, якія вырашае пан Таў.
Адметным атрыбутам героя ёсьць чароўны капялюш-кацялок. Пастукаўшы па ім, пан Таў мог ператварацца ў ляльку, ствараць разнастайныя прадметы ды рабіць іншую магію. Найбольш характэрныя ягоныя паводзіны — дапамога дзецям, якія маюць пэўныя праблемы. Сярод іх пошук месца для катаньня на лыжах, разьвязаньне сямейных праблемаў на Раство і нават забаўленьне дзіцяці на кірмашы ў той час, калі ён меў займацца ігрой на фартэпіяне.
«Пан Таў» быў таксама папулярны ў некаторых іншых краінах па-за «жалезнай заслонай»: Заходняй Нямеччыне і скандынаўскіх краінах.
Акторы
рэдагаваць- Ота Шыманэк — пан Таў
- Францішак Філіпаўскі — дзядуля Урбан
- Ірына Багдалава — Гелена Урбан
- Уладзімер Меншык — Ёзэф Урбан
- Густаў Бубнік — хлопчык
- Карэл Гёгер — апавядальнік
- Магда Кржыжкава — Ката
- Вераніка Рэнчава — Кляўдыя
- Уласьціміл Бродзкі — Малек
- Ян Вэрых — пан Віола
- Ёзэф Філіп — Эміль
- Міхал Гофбаўэр — Оцік
- Здэна Гадрбальцава — Гелена Малек
- Ёзэф Блага — кіраўнік злодзеяў
- Ёзэф Вытасіл — хлопчык
- Францішак Пэтэрка
- Іржы Кукаль
- Ян Крафка
- Ян Скопечак
- Карэл Аўгуста
Сэрыі
рэдагавацьСэрыя | Назва | Зьмест | ||
---|---|---|---|---|
Першы сэзон (1970—1972) | ||||
01 (01) | «Зьяўленьне пана Таў» | |||
02 (02) | «Пан Таў робіць падарункі» | |||
03 (03) | «Пан Таў ў гарах» | |||
04 (04) | «Пан Таў і нядзеля» | |||
05 (05) | «Пан Таў ідзе ў школу» | |||
06 (06) | «Пан Таў і суцэльная вада» | |||
07 (07) | «Пан Таў і Кляўдыя» | |||
08 (08) | «Пан Таў ўсё парадкуе» | |||
09 (09) | «Пан Таў і падарожжа вакол сьвету» | |||
10 (10) | «Пан Таў у цырку» | |||
11 (11) | «Пан Таў і таксоўнік» | |||
12 (12) | «Пан Таў у вышуку» | |||
13 (13) | «Пан Таў і тысяча дзіваў» | |||
Другі сэзон (1975) | ||||
1 (14) | «Пан Таў вяртаецца» | |||
2 (15) | «Пан Таў і Рабінзон» | |||
3 (16) | «Пан Таў і надзвычай вялікі балён» | |||
4 (17) | «Пан Таў і сабака-казабака» | |||
5 (18) | «Пан Таў і сямейная ўрачыстасьць» | |||
6 (19) | «Пан Таў ідзе на працу» | |||
7 (20) | «Пан Таў, пяць грушак і тры яблыкі» | |||
8 (21) | «Пан Таў і чорны парасон» | |||
9 (22) | «Пан Таў і вялікі баль» | |||
10 (23) | «Пан Таў і жаба» | |||
11 (24) | «Пан Таў і лямпа Аладзіна» | |||
12 (25) | «Пан Таў і залаты чамадан» | |||
13 (26) | «Пан Таў сыходзіць» | |||
Трэці сэзон (1978) | ||||
1 (27) | «Пярэпалах у аблоках» | |||
2 (28) | «Паляваньне на слана» | |||
3 (29) | «Ноч на сафары» | |||
4 (30) | «Пан Таў і чараўніца» | |||
5 (31) | «Пан Таў у піянэрскім лягеры» | |||
6 (32) | «Пан Таў, а якая ж сапраўдная?» | |||
7 (33) | «Ад заўтра не чарую» |
Дробязі
рэдагаваць- У 1970 годзе невядомая тады Івана Мары Зельнічкава (пазней Івана Трамп) з'явілася ў Пан Таў у 3-м эпізодзе 1 сезона «Pan Tau na horách» («Пан Таў ў гарах»), што стала яе першай роляй на тэлебачанні.[1][2][3]
- Ота Шыманэк зноў з'явіўся ў ролі Пан Таў у кліпе нямецкай спявачкі Нэны 1990 года на песню «Du bist überall» («Ты паўсюль») са студыйнага альбома «Wunder gescheh'n», які быў зняты ў Празе.[4]
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Чэска-Славацкая фільмавая база (чэс.)
- Пан Таў (анг.) на сайце IMDb
- Праваднік па сэрыях (ням.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
- ^ Pan Tau na horách (анг.). IMDb. Праверана 2024-05-28 г.
- ^ Ivana Trumpová jako herečka. Zahrála si v jednom z nejslavnějších seriálů pro děti. (чэс.). Instory.cz (2020-01-29). Праверана 2024-05-28 г.
- ^ Ivana Trump (then Zelníčková, 20 yo) in the movie "Pan Tau" (1970) (чэс.). YouTube (2016-11-21). Праверана 2024-05-28 г.
- ^ Du bist Überall (ням.). YouTube (2019-04-30). Праверана 2024-05-28 г.