Паняму́нь (па-летувіску: Panemunė) — горад у заходняй Летуве, на мяжы з Калінінградзкай вобласьцю Расеі. Горад разьмяшчаецца на беразе Нёману. Уваходзіць у склад Пагескага самакіраваньня Таўроскага павету, за 8 км ад Пагегаў. Панямунь зьяўляецца самым малым летувіскім горадам па колькасьці насельніцтва. Колькасьць жыхароў складае толькі каля 300 чалавек. Панямунь адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Малая Летува. Гарадзкія правы паселішча атрымала ў 1836 годзе.

Панямунь
лет. Panemunė
Дата заснаваньня: 1920
Горад з: 1836
Краіна: Летува
Павет: Таўроскі
Раён: Пагескае самакіраваньне
Вышыня: 21 м н. у. м.
Насельніцтва: 313 чал. (2010)[1]
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 458
Паштовы індэкс: LT-42031
Геаграфічныя каардынаты: 55°5′20.000″ пн. ш. 21°54′40.000″ у. д. / 55.08888889° пн. ш. 21.91111111° у. д. / 55.08888889; 21.91111111Каардынаты: 55°5′20.000″ пн. ш. 21°54′40.000″ у. д. / 55.08888889° пн. ш. 21.91111111° у. д. / 55.08888889; 21.91111111
Панямунь на мапе Летувы
Панямунь
Панямунь
Панямунь
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
  1. ^ Lithuania Demographic Yearbook (2010) // Lithuania Demographic Yearbook (2010) stat.gov.lt

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Панямунь (Летува)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў