Панэўрапеізм
Панэўрапеі́зм, эўранацыяналі́зм — тэрмін, якім абазначаецца асабістае атаясамленьне (ідэнтыфікацыя) з Эўропай, як адзіным цэлым. Таксама так азначаецца ідэя аб наднацыянальнай палітычнай, гаспадарчай, культурнай адметнасьці эўрапейцаў.
Ідэі панэўрапеізму ў сучасным выглядзе адносяцца да ідэі Віктара Гюго аб Злучаных Штатах Эўропы. Знакавай стала прамова прэзыдэнта Францыі Арыстыда Брыяна ў верасьні 1929 году, у якой ён сказаў, што Эўропа павінна рухацца ў напрамку фэдэратыўнай мадэлі.
Пасьля Другой сусьветнай вайны ўвасабленьнем ідэі панэўрапеізму сталіся стварэньне Эўрапейскай эканамічнай супольнасьці, Эўрапейскага зьвязу і ўвядзеньне наднацыянальнай эўравалюты і Эўрапейскай Канстытуцыі.