Панда (горад)

горад ва Ўругваі

Па́нда (па-гішпанску: Pando) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў дэпартамэнце Канэлёнэс. Лічыцца прадмесьцем Мантэвідэо.

Панда
Дата заснаваньня: 1788
Краіна: Уругвай
Дэпартамэнт: Канэлёнэс
Вышыня: 11 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 25 949 чал.
Паштовы індэкс: 15600
Геаграфічныя каардынаты: 34°43′0″ пд. ш. 55°57′30″ з. д. / 34.71667° пд. ш. 55.95833° з. д. / -34.71667; -55.95833Каардынаты: 34°43′0″ пд. ш. 55°57′30″ з. д. / 34.71667° пд. ш. 55.95833° з. д. / -34.71667; -55.95833
Панда на мапе Ўругваю
Панда
Панда
Панда
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://pando.imcanelones.gub.uy/

Гісторыя

рэдагаваць

Паселішча Панда было закладзенае 13 траўня 1788 году[1]. Ягоная назва паходзіць ад імя аднаго зь першых жыхароў. У месцы былі расквартаваныя войскі, якія прадухілялі прасоўваньне партугальцаў. Статус вёскі быў набыты перад здабыцьцём незалежнасьці Ўругваю. Згодна з актам 11 сакавіка 1863 году Панда атрымаў статус мястэчка, а 5 жніўня 1920 году статус быў павышаны да гораду[1]. У XX стагодзьдзе горад стаў прамысловы цэнтар і набыў уласны аэрапорт у 1928 годзе. У 1948 годзе аэпарот быў перанесены ў іншае месца, а на ягоным месцы зьявілася вайсковая лётная вучэльня[2]. У 1969 годзе прадстаўнікі руху Тупамарас удзельнічалі ў захопе гораду, які быў хутка вызвалены ўрадавымі структурамі[3].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць