Памылка
Памылка — неадпаведнасьць паміж аб’ектам або зьявай, прынятым за эталён, як то матэрыяльны аб’ект, рашэньне задачы, дзеяньне, якое прывяло б да жаданага выніку, і аб’ектам ці зьявай, якое мае супастаўленьне першаму.
Памылкі сустракаюцца як у прыродзе, гэтак і ва ўсіх сфэрах чалавечай дзейнасьці. Вядома шмат гістарычных прыкладаў, у якіх памылкі прывялі да катастрафічных наступстваў. Памылкам прысьвечана мноства афарызмаў, іх асэнсоўваюць філёзафы, паэты, пісьменьнікі, гісторыкіі й прадстаўнікі іншых дысцыплінаў. Гэтак, са сьцьвярджэньнем «на памылках вучацца» згодны шматлікія філёзафы-дыялектыкі. Скептыкі ж і агностыкі мяркуюць, што ўсе нашы ўяўленьні, хутчэй за ўсё, памылковыя. Часьцяком мяжа паміж «слушным» і «хібнасьцю» той ці іншай зьявы гэткая ж тонкая, што іх немагчыма адрозьніць.
У адрозьненьне ад ілюзіі, памылкі часам могуць быць разьвеяныя празь веды, то бок, калі чалавек ведае, што глядзіць на міраж, а не на рэальную ваду, ня робіць міраж зьнікалам.
Аналізам памылак (хібнасьцяў) вымярэньняў займаюцца тэорыя імавернасьцяў і статыстыка.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Errors contained in reference books. Internet Accuracy Project