Памочнікі СПА Люфтвафэ
«Памочнікі СПА» Люфтвафэ (ням. Flakhelfer) — падраздзяленьні Люфтвафэ, сфармаваныя на акупаванай тэрыторыі шэрагу краінаў Эўропы зь мясцовых жыхароў у Другую сусьветную вайну.
Памочнікі СПА Люфтвафэ | |
Гады існаваньня | 1944—1945 |
---|---|
Краіна | Трэці Райх |
Тып | СПА |
Войны |
Другая сусьветная вайна Нямецка-савецкая вайна |
Беларусь
рэдагавацьУ верасьні 1944 году Саюз беларускай моладзі набраў у «памочнікі СПА» (ням. Luftwaffenhelfer) 2354 маладыя беларусы. Зь іх адабралі групы дзеля навучаньня ў зэнітна-артылерыйскай школе. Выпускнікоў курсу залічылі ў склад частак СПА Бэрліну, у якасьці асобных беларускіх падразьдзяленьняў.
Расея
рэдагавацьЗ сакавіка 1944 году аб’яднанымі намаганьнямі Гітлерюгенду, СС і Люфтвафэ ў склад дапаможнай службы СПА на акупаванай тэрыторыі РСФСР пачалі набіраць юнакоў і дзяўчат у веку ад 15 да 20 гадоў. Колькасьць расейскіх ахвотнікаў, якія першапачаткова зваліся «памочнікамі Люфтвафэ», а з 4 сьнежня 1944 году — «выхаванцамі СС» (рас. Воспитанники СС, ням. SS-Zögling), склаў 1 383 чалавекі. Іх функцыі — пэрсанал у абслугоўваньні зэнітных батарэяў і будаўнічых часткак Люфтвафэ.
Славаччына
рэдагавацьУ склад дапаможнай службы СПА ў Славаччыне залічылі больш за 2 тысячы чалавек, значная частка зь іх былі сябрамі Гітлерюгенду[1].
Украіна
рэдагавацьВа Ўкраіне набор маладых людзей у «дапаможную службу СПА» пачаўся ў сакавіку 1944 году. Залучаныя ўкраінцы паступалі пад каманду «Баявой адмысловай каманды Гітлерюгенд Поўдзень», штаб якой разьмяшчаўся ў Львове. Пры першым наборы залучыли 5933 чалавекі, пераважную большасьць якіх накіравалі ў СПА, амаль усіх астатніх — у транспартавую службу і падразьдзяленьні сувязі Люфтвафэ, а 250 маладых мужчынаў — у навучаньне на унтэр-афіцэрскія курсы войскаў СС з далейшым накіраваньнем у дывізію СС «Галічына». 31 сакавіка 1945 году колькасьць украінцаў сярод «памочнікаў СПА» складала 7668 чалавек.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Дробязко С. И., Романько О. В., Семенов К. К. Иностранные формирования Третьего рейха. — М., АСТ — «Астрель», 2011. С. 343.