Палітычны вязень

асоба, зьняволеная за крытыку ўраду
(Перанакіравана з «Палітвязень»)

Паліты́чны вя́зень — зьняволены за палітычную дзейнасьць, выступ супраць улады або крытыку ўраду ў сваёй краіне[1] «Міжнародная амністыя» ўжывае свой тэрмін у адносінах да палітычных зьняволеных — вязьні сумленьня.

Азначэньне Парлямэнцкае асамблеі Рады Эўропы

рэдагаваць

У кастрычніку 2012 году Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы(bg) (ПАРЭ) прыняла рэзалюцыю пра вызначэньне «палітычнага зьняволенага». Паводле яе, людзі, які знаходзіцца ў турме, зьяўляюцца палітычнымі зьняволенымі:[2]

  • калі яны знаходзяцца ў турме супраць Эўрапейскае канвэнцыі пра абарону правоў чалавека й асноўных свабодаў(be) і яе пратаколаў (ЭКПЧ), асабліва супраць свабоды мысьленьня, сумленьня й рэлігіі, свабоды слова й інфармацыі, свабоды сходаў і асацыяцыяў;
  • калі яны знаходзяцца ў турме з палітычных матываў, а не за злачынства;
  • калі з палітычных прычынаў працягласьць альбо ўмовы пазбаўленьня волі не адпавядаюць прычыне, па якой яны знаходзяцца ў турме;
  • калі з-за палітыкі яны знаходзяцца ў турме дыскрымінацыйна ў параўнаньні з іншымі людзьмі;
  • калі яны знаходзяцца ў турме з-за несправядлівага судовага разгляду, зьвязанага з палітычнымі прычынамі.

Палітычныя вязьні ў Рэспубліцы Беларусь

рэдагаваць

У жніўні 2021 году колькасць палітвязьняў(be) у Беларусі складала больш за 800 (паводле «Вясны»)[3]. Паводле стану на сакавік 2022 году гэтая лічба дасягнула 1080 чалавек.

Глядзіце таксама

рэдагаваць