Паловец
рака ў Беларусі
Пало́вец (у высокай плыні — Ча́рна) — рака ў Лёзьненскім і Віцебскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Вымнянкі (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 21 км. Плошча вадазбору 158 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,2‰.
Паловец | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Куракі |
Вусьце | Вымнянка |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 21 км |
Плошча басэйну | 158 км² |
Нахіл воднай паверхні | 4,2 ‰ |
Прыток — рака Гарна (правы).
Пачынаецца за 1 км на захад ад вёскі Куракі Лёзьненскага раёну, цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша. Вусьце за 0,5 км ад мястэчка Янавічы Віцебскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 7,5 км угару ад вусьця[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 282
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 282