Палескі сьцяг (па-палеску: Поліськый стяг) ці сьцяг палешукоў (па-палеску: Стяг полышукей) — сьцяг этнічных жыхароў Палесься, народа, што жыве ў Беларусі на Берасьцейшчыне.

Палескі сьцяг
Палескі сьцяг
Дызайн сіні, жоўты, зялёны колер
Аўтар дакладна невядомы

Гісторыя рэдагаваць

 
Вымпел са сьцягам згуртаваньня "Етвызь", 1990 год

Зьявіўся упершыню як сымбаль культурнага згуртаваньня Палесьсе (па-палеску: Полісьсе) прыкладна ў 1990 годзе. Аўтар дакладна невядомы, па нейкім меркаваньням гэта Мікалай Шэляговіч — адзіны кіраўнік згуртаваньня.

Згуртаваньне зь нейкім часам перайшло на назву Яцьвезь (па-палеску: Етвызь) і дыскрыдытавала палескае насельніцтва назвай "маладыя яцьвягі". Таму ў нейкіх крыніцах узгадваецца як сьцяг "младаятвягаў".[1]

Апісаньне сьцяга рэдагаваць

Сьцяг складаецца з трох колераў зьверху ўніз: сіні, жоўты, зялёны.

Тлумачэньне колераў сьцяга рэдагаваць

  • Вэрсія 1: Сіні азначае неба, жоўты — урадлівае поле, а зялёны — багатыя лясы й балоты.
  • Вэрсія 2: Дзьве верхнія паласы сымбалізуюсь украінскі сьцяг, а самы ніжні ў гонар бульбаўцаў — атрады ровенскіх партызанаў начале з Тарасам Бараўцом пад псэўданімам Тарас Бульба.[1]

Зноскі рэдагаваць

  1. ^ а б Басаў А. Н., Куркоў I. М. Флагі Беларусі ўчора і сёння. — 3-е выд. — Мінск: Полымя, 1994. — С. 32-33. — 37 с. — ISBN 5-345-00730-6

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць