Палескія рабінзоны (фільм)
Палескія рабінзоны — клясыка нямога беларускага кінэматографу, экранізацыя «Белдзяржкіно» аднайменнай аповесьці Янкі Маўра (1934). Пасьля вайны фільм захаваўся не цалкам.
Палескія рабінзоны | |
Полесские робинзоны | |
Рэжысэр | Леанід Маўчанаў Ёсіф Бахар |
---|---|
Сцэнарыст | Янка Маўр |
Апэратар | Сяргей Іваноў |
Вытворчасьць | «Белдзяржкіно» |
Дата выхаду | 1934 |
Краіна | БССР |
Мова | расейская |
Старонка на IMDb |
Рэжысёры: Ёсіф Бахар, Леанід Маўчанаў. Сцэнарыст: Янка Маўр. Апэратар: Сяргей Іваноў. Мастак: Уладзімер Пакроўскі.
Сюжэт
рэдагавацьДва хлопца Мірон і Віктар — на вясновых вакацыях адправіліся ў падарожжа па залітым разводзьдзем Паслесьсі. Яны «пазычылі» нягеглы човен, які пад час няўдалага веславаньня перавярнуўся, і хлопцы апынуліся ў вадзе. Ледзь жывымі дапаўзьлі яны да высокае зямлі, якая аказалася бязьлюднай выспай пасярод залітых вадой балотаў. Нягледзячы на вельмі складанае становішча, Мірон і Віктар не склалі рукі і здолелі наладзіць самы просты, але неабходны для выжываньня быт.
Хлопцы не толькі выстаялі, пераадолелі ўсе цяжкасьці, але і дапамаглі дарослым абясшкодзіць і затрымаць небясьпечных антысавецкіх шпіёнаў.
Літаратура
рэдагаваць- Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Менск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Полесские робинзоны (рас.)
- Палеская рабінзанада, Культура, № 22 (1461) 30.05.2020 - 06.06.2020 г