Палацава-паркавы комплекс Цеханавецкіх (Бачэйкаў)

помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва другой паловы XVIII — пачатку XX ст. у Бачэйкаве
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Цеханавецкіх
Палац Цеханавецкіх, 1908 г.
Палац Цеханавецкіх, 1908 г.
Краіна Беларусь
Вёска Бачэйкаў
Каардынаты 55°01′05″ пн. ш. 29°09′04″ у. д. / 55.01806° пн. ш. 29.15111° у. д. / 55.01806; 29.15111Каардынаты: 55°01′05″ пн. ш. 29°09′04″ у. д. / 55.01806° пн. ш. 29.15111° у. д. / 55.01806; 29.15111
Палацава-паркавы комплекс Цеханавецкіх на мапе Беларусі
Палацава-паркавы комплекс Цеханавецкіх
Палацава-паркавы комплекс Цеханавецкіх
Палацава-паркавы комплекс Цеханавецкіх

Палацава-паркавы комплекс Цеханавецкіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва другой паловы XVIII — пачатку XX ст. у Бачэйкаве. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы колішняга мястэчка, на правым беразе ракі Улы. Твор архітэктуры барока і клясыцызму.

Комплекс складаўся з палаца, афіцыны, дома лоўчага, парку і гаспадарчых пабудоваў.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Сядзіба. А. Адам, 1812 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Будаваньне мураванага палаца Цеханавецкіх у Бачэйкаве пачалося ў 1769 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Палац да рэканструкцыі, 1900 г.

У вайну 1812 году ў палацы спыняўся францускі імпэратар Напалеон I Банапарт.

У 180 годзе праводзілася рэканструкцыя палаца.

Найноўшы час

рэдагаваць

Сядзіба пацярпела ў Другую сусьветную вайну.

Архітэктура

рэдагаваць

Палац — помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Галоўны фасад вылучыўся 4-калённым портыкам, паркавы фасад меў выгляд эксэдры.

На паўночны ўсход ад палаца месьціцца гаспадачая пабудова ў стылі ампір. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак з паніжаным узроўнем бакавых крылаў. Сьцены аздабляюцца рустам.

Службовы флігель — прастакутны ў пляне 1-павярховы будынак, накрыты высокім вальмавым дахам. У цэнтры вылучаецца 4-калённым портыкам[1].

Парк рэгулярнага тыпу афармляецца трыма шырокімі тэрасамі. Цэнтрам сымэтрычна-восевай кампазыцыі быў мураваны палац, перад якім разьмяшчаўся авальны партэр. Папярочная алея на восі ўсход — захад падзяляе парк на дзьве зоны. На поўдні ад палаца масіў ліпаў і таполяў, пасаджаных паводле рамбічнай плянавальнай сеткі. У тэраснай частцы парку, аформленай газонамі, шпалерамі, баскетамі, лябірынтам, фантанам, расьлі ліпы, бэз пэрсідзкі, гартэнзіі мяцёлчатыя, кедры, паўночнаамэрыканскія елкі. У кутніх частках парку — штучныя вадаёмы[2].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Менск, 1985. С. 125.
  2. ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Менск, 1985. С. 124.

Літаратура

рэдагаваць
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985. — 496 с.: іл.
  • Федорук А. Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. — Минск: Ураджай, 1989. — 247 с. ISBN 5-7860-0086-9.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць