Палацава-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх (Шчучын)

помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII — пачатку XX ст. у Шчучыне (Беларусь)
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх
Палац Друцкіх-Любецкіх
Палац Друцкіх-Любецкіх
Краіна Беларусь
Места Шчучын
Каардынаты 53°36′37″ пн. ш. 24°44′28″ у. д. / 53.61028° пн. ш. 24.74111° у. д. / 53.61028; 24.74111Каардынаты: 53°36′37″ пн. ш. 24°44′28″ у. д. / 53.61028° пн. ш. 24.74111° у. д. / 53.61028; 24.74111
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d] і нэаклясыцызм
Аўтар праекту Тадэвуш Раствароўскі[d]
Заснавальнік Уладзіслаў Друцкі-Любецкі[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палацава-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх на мапе Беларусі
Палацава-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх
Палацава-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх
Палацава-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх
Палацава-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх на Вікісховішчы

Палацава-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII — пачатку XX ст. у Шчучыне. Знаходзіцца ў паўночнай частцы места, на беразе ракі Тураўкі[a]. Твор архітэктуры нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаецца з мураваных палаца, гаспадарчых пабудоваў і парку (не захаваўся).

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Сядзіба ў Шчучыне пачала фармавацца ў другой палове XVIII ст. на сродкі ўладальнікаў маёнтку Шчукаў паводле праекту архітэктара дэ Фленэрса.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У пачатку XІX ст. маёнтак перайшоў да князёў Друцкіх-Любецкіх. У 1892—1895 гадох на заказ князя Ўладзіслава Друцкага-Любецкага (1864—1913) віленскі архітэктар Тадэвуш Раствароўскі (1860—1928) спраектаваў новы палацава-паркавы комплекс. З прычыны хваробы князя будаваньне ішло марудна.

Найноўшы час

рэдагаваць
 
Сядзіба, 1920-я гг.

Каля 1921 году з вайсковай службы ў палац вярнуўся апошні ўладальнік маёнтку князь Ян Друцкі-Любецкі (1898—1990), які, аднак, ня здолеў цалкам скончыць аздобу інтэр’ераў.

За савецкім часам у палацы разьмяшчалася адміністрацыйная ўстанова. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі парк дзеля будаваньня вайсковага жылога комплексу.

У пачатку ХХІ ст. праводзіліся рэстаўрацыйныя працы, і ў верасьні 2015 году палац адрылі наведнікам, у ім дзейнічае цэнтар дзіцячай творчасьці і краязнаўчы музэй.

Архітэктура

рэдагаваць

Палац — помнік архітэктуры нэаклясыцызму. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак сымэтрычнай кампазыцыі на высокім цокалі. З агульнага аб’ёму з боку галоўнага фасада выдзяляюцца тры ўзаемазьвязаныя аб’ёмы. Цэнтральны аб’ём адсоўваецца зьлёгку ўсярэдзіну, утвараючы такім чынам мансарду ў выглядзе лёджыі з дзьвюма іянічнымі калёнамі, з бакоў — 2-павярховыя аб’ёмы, падзеленыя пілястрамі. Дах роўны, накрыты бляхай. Фасады пэрымэтрам завяршаюцца разьвітым карнізам, які аздабляе моцна прафіляваная ляпніна, і парапэтам з атыкам у цэнтры. Прастакутныя аконныя праёмы дэкаруюцца сандрыкамі, да ўваходу вядуць шырокія сходы.

Плян калідорны, мае нерэгулярны характар. Жылыя памяшканьні ў асноўным групаваліся ўздоўж галоўнага фасада і двух бакавых, а з паркавага фасада разьмяшчаліся парадныя памяшканьні. Інтэр’ер аздабляецца ў клясыцыстычнай манеры[1]

Вакол палаца быў парк рэгулярнага пляну (садавод Станіслаў Юндзіл).

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Астроўскага, 1А
  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 493.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000610