Пакроўск (Якутыя)

горад у Расеі

Пакроўск (па-расейску: Покровск, па-якуцку: Покровскай) — места (з 1997) у Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Хангаласкага ўлусу (раёну) Рэспублікі Саха (Якутыя). Разьмешчаны на левым беразе ракі Лена, у 78 км на паўднёвы захад ад Якуцку. Насельніцтва 11 тыс. чал. (2006), 10 223 чал. (2010). Аэрапорт, рачная прыстань.

Заснаваны ў 1682 г. У 1941 году атрымаў статус пасёлка гарадзкога тыпу.

Існуе завод будаўнічых матэрыялаў, асфальтабітумны завод, завод па агранцы алмазаў, лясгас, камбікормавы завод.

Літаратура

рэдагаваць
  • Покровск. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 34.