Пакаленьне Z
Пакаленьне Z (па-ангельску: Generation Z) (таксама «зу́меры», «зэ́ты», «цэнтэнія́лы») — тэрмін, якім называюць маладых людзей, па розных клясыфікацыям, існуючым на сёньняшні дзень, у пэрыяд прыкладна зь сярэдзіны 1990-х да пачатку 2010-х гадоў[1][2][3][4]. Часьцяком тэрмін «пакаленьне Z» разглядаецца ў якасьці сыноніма тэрміна «лічбавы чалавек»[5]. Сам тэрмін адпавядае тэорыі пакаленьняў, створанай Ўільямам Штраўсам і Нілам Хоўвам у 1990-я.
Адрозьненьні ад папярэдніх пакаленьняў
рэдагавацьЗумеры больш пісьменныя ў пляне электронікі, чым іх папярэднікі. Пакаленьне расло паралельна з разьвіцьцём лічбавых тэхналёгіяў, адсюль такая залежнасьць да Інтэрнэту, смартфонаў, сацыяльных сетак. Людзі гэтага пакаленьня аддаюць перавагу кнігам і ґазэтам электронны кантэнт — кнігі ў электронным выглядзе й лічбавыя фатаздымкі, навіны ў стужцы сацыяльных мэдыя, відэа на YouTube, а жывым зносінам — у большасьці камунікацыі праз Інтэрнэт і сучасныя сродкі сувязі[6].
Прадстаўнікі гэтага пакаленьня ня схільныя да таго, каб займацца нялюбай справай усё жыцьцё, тым больш перарабляць да выгараньня, ахвяраваць сваім камфортам ці ж выпрабоўваць прыніжэньня з боку начальства.[6]. Сярод іх распаўсюджана праца на даму, асабіста на гэту тэндэцыю паўплывала пандэмія каранавірусу, дзякуючы якой, стала зразумела, што больш бесьпечна зарабляць фінансы праз Інтэрнэт-працу.
Статыстыка па Беларусі
рэдагавацьАгульная колькасьць пакаленьня Z у Беларусі — крыху больш за 1,5 млн чалавек. Мужчынскай плоці — 51,5 %, жаночай — 48,5 %. Абсалютна ва ўсіх рэгіёнах і ва ўсіх узроставых інтэрвалах Z-пакаленьня хлопчыкаў больш, чым дзяўчынак.
У гарадах жыве 77,6 % прадстаўнікоў пакаленьня Z[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Джин М. Твенге (2023-07-27) What generation do I belong to? What are the birth year cutoffs? Архіўная копія ад 2023-06-27 г.
- ^ The generations defined - McCrindle Архіўная копія ад 2023-06-27 г.
- ^ Defining generations: Where Millennials end and Generation Z begins Архіўная копія ад 2023-07-02 г.
- ^ Трейси Фрэнсис; Фернанда Хофель. (2018-11-12) «Истинное поколение»: поколение Z и его влияние на компании Архіўная копія ад 2022-08-07 г.
- ^ Тревожные, материалистичные, подозрительные — социолог развенчивает (и подтверждает) мифы о белорусском поколении Z (рас.)
- ^ а б Маркетинг для зумеров: что и как продавать молодому поколению (рас.)
- ^ Поколения X, Y, Z в Беларуси — 3 интерактивные карты (рас.)