Падцарства (біялёгія)
Падцарства — герархічная ступень навуковай клясыфікацыі біялягічных відаў. Таксон высокага ўзроўню, наступный пасьля царства.
Падцарства не зьяўляецца асноўным таксонам, таму выкарыстаньне тэрміна абумоўлена ў вядомай ступені зручнасьцю біялягічнай сыстэматыкі і трывае значныя зрухі. У другой палове XX ст. панятак падцарства быў дастаткова распаўсюджаным. Гэтак, у надцарства пракарыётаў уваходзіла адзінае царства драбянак, якое падзялялася на падцарствы бактэрыяў і цыянаў. У цяперашні час гэтыя тэрміны ў першапачатковым значэньні не ўжываюцца.
Тады ж царства грыбоў падзялялася на падцарствы ніжэйшых грыбоў і вышэйшых грыбоў, царства расьлінаў падзялялася на падцарства ніжэйшых расьлінаў і вышэйшых расьлінаў. І гэтыя падзелы практычна выйшлі з ужываньня.
У цяперашні час тэрмін «падцарства» прымяняецца да жывёлаў, пратыстаў (прасьцейшых), а таксама да групаў нядаўна выдзеленага царства храмістаў (Chromista). Сярод пратыстаў называюць
- (Biciliata)
- (Sarcomastigota)
Падзел царства жывёлаў на падцарствы неадназначны, але часта сустракаюцца наступныя назвы:
Літаратура
рэдагаваць- Thomas Cavalier-Smith: Protist phylogeny and the high-level classification of Protozoa, Europ. J. Protistol. 39, 338—348 (2003).
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |