Падгор’е (Кракаў)
гістарычная мясцовасьць у Кракаве
Падгор’е (па-польску: Podgórze) — раён у горадзе Кракаў у Польшчы, які ахоплівае заходнюю частку цяперашняга XIII раёна. Раней незалежны горад, які атрымаў гарадзкія правы 26 лютага 1784 года (нібыта як Ёзэфштадт, чаму, аднак, няма пераканаўчых доказаў). 4 ліпеня 1915 года ён аб’яднаўся з Кракавам. Яго часта называюць Старым Падгор'ем. У 1994 годзе Падгор’е разам са Старым горадам, Вавэлем, Страдамам, Пяскам, Казімірам і Новым Сьветам былі прызнаныя помнікам гісторыі.