Падгалянскі аўчуган
Падгаля́нскі аўчуга́н — сабачы завод, выведзены валаскімі (румынскімі) пастухамі ў Татранскіх горах у паўднёвай Польшчы.
Падгалянскія аўчуганы лічацца пераважна вартавымі хатняй скаціны(en). Іхні інстынкт, прывіты стагодзьдзямі, — абарона статку, хоць яны лёгка дрэсіруюцца для пражываньня сярод людзей. Таксама гэтыя сабакі — добрыя таварышы і ахоўнікі. Ня ў іхняй натуры нападаць, болей адводзіць пагрозу праз застрашэньне. Гучна брэшуць. У адрозьненьне ад іншых горных заводаў (кувасаў, пірэнэйскіх горных ці марэмскіх аўчуганаў) меней адчужаныя, лепей падрыхтаваныя да гадоўлі і ня так адамашненыя, як некаторыя зь іхніх блізкіх заводаў.
Экстэр’ер
рэдагавацьСярэдняя вышыня самцоў 66—71 см, саміцаў — 60—66 см. Сярэдняя вага — 36—59 кг. Вылучаюцца густой чыста-белым двухслойным мехам. Покрыў звычайна просты, хоць часам можа кудрыцца.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПадгалянскі аўчуган — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |