Павал Ранкаў
Па́вал Ра́нкаў (па-славацку: Pavol Rankov; нар. 16 верасьня 1964 году, Попрад, Чэхаславаччына) — славацкі пісьменьнік.
Павал Ранкаў | |
Pavol Rankov | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 16 верасьня 1964 (60 гадоў) Попрад |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, выкладчык |
Кірунак | магічны рэалізм |
Мова | славацкая |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1987 Павал Ранкаў скончыў філязофскі факультэт унівэрсытэту Коменскага ў Браціславе, Працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы ў Марціне, Пэдагагічнай бібліятэцы ў Браціславе. Ад 1993 выкладае ва ўнівэрсытэце Коменскага на катэдры бібліятэчнай справы і навуковай інфармацыі.
Жыве ў Браціславе.
Творчасьць
рэдагавацьДэбютаваў зборнікам апавяданьняў «S odstupom času» (1995), які характарызуецца лучнасьцю з традыцыямі сусьветнага і айчыннага фантастычнага рэалізму (Борхэс, Картасар, Грэндэль, Мітана(sk)), часаваю і прастораваю незьвязнасьцю, адпаведна ўжытымі экзатычнымі асяродзьдзямі, рэдукаваным сюжэтам, драматызмам, спалучаным з элемэнтамі таямніцы, містыфікацыяй, іррацыянальнасьцю.
У 2001 выдаў другі зборнік апавяданьняў пад назовам «Мы і яны / Яны і мы».
У 2002 выдаў зборнік прафэсійных тэкстаў «Масавая камунікацыя, мас-мэдыя й інфармацыйная супольнасьць». У 2006 выйшла наступная кніга па дадзенай тэматыцы «Інфармацыйная супольнасьць — пэрспэктывы, парадоксы, праблемы».
Першы раман «Гэта сталася першага верасьня (альбо калісьці там)» выдаў у 2008 року, у 2011 выйшаў другі раман пад назовам «Мамы».
Бібліяграфія
рэдагаваць- S odstupom času (апавяданьні, 1995)
- My a oni / Oni a my (апавяданьні, 2001)
- V tesnej blízkosti (апавяданьні, 2004)
- Stalo sa prvého septembra (alebo inokedy) (раман, 2008)
- Matky (раман, 2011)
- Päť x päť (2011)
- Апавяданьні (2012)
- Na druhej strane (2013)
Узнагароды
рэдагаваць- прэмія імя Івана Краскі(sk) (1995)[1]
- міжнародная літаратурная прэмія «Jean Monnet» італьянскага міністэрства культуры (1997)[2]
- прэмія газэты «SME» (2001)
- Літаратурная прэмія Эўразьвязу за раман «Гэта сталася першага верасьня (альбо калісьці там)» (2009)[1][3][4]
- польская літаратурная прэмія «Angelus(pl)» за раман «Гэта сталася першага верасьня (альбо калісьці там)» (2014)[5]
- ляўрэат чытацкай узнагароды імя Натальлі Гарбанеўскай[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Pavol Rankov laureatem Nagrody im. Natalii Gorbaniewskiej (пол.) Angelus Праверана 22 кастрычніка 2014 г.
- ^ Pavol Rankov (ням.). Literárne informačné centrum. Праверана 21 кастрычніка 2014 г.
- ^ Dwunastu europejskich autorów wyróżnionych nową Europejską Nagrodą Literacką (пол.). European Commission (28 верасьня 2009). Праверана 22 кастрычніка 2014 г.
- ^ Slovakia winning author: Pavol Rankov (анг.) European Union Prize for Literature Праверана 22 кастрычніка 2014 г.
- ^ Kołodyńska, Agnieszka (18 кастрычніка 2014) Angelus 2014 dla Pavola Rankova (пол.) Wrocław.pl Праверана 21 кастрычніка 2014 г.