Павал Дзюбайла

беларускі літаратуразнаўца

Павал Дзюбайла (5 жніўня 1931, в. Кукарава, Бярэзінскі раён — 1995) — беларускі літаратуразнаўца, прафэсар. Сябра СП СССР з 1967 году.

Павал Дзюбайла
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 жніўня 1931(1931-08-05)
Памёр 24 студзеня 1995(1995-01-24) (63 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці навуковец, крытык, літаратуразнаўца
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў завочнае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1954 годзе. Адначасова працаваў у школах на Маладзечаншчыне. Служыў у Савецкай Арміі (1954-1955). Быў дырэктарам Бакштанскай сярэдняй школы Юрацішкаўскага раёну, інспэктарам Маладзечанскага аблана.

У 1960 годзе скончыў асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР і з таго часу — навуковы супрацоўнік, а з 1968 году — загадчык сэктару беларускай савецкай літаратуры інстытуту, цяпер — аддзелу сучаснай беларускай літаратуры і крытыкі. Доктар філялягічных навук. Прафэсар.

Пахаваны ў на могілках у Кукарава[1].

Творчасьць

рэдагаваць

У друку з артыкуламі і рэцэнзіямі выступаў з 1956 году. Аўтар літаратуразнаўчых і літаратурна-крытычных прац «Беларускі раман аб Вялікай Айчыннай вайне» (1964), «Праблемы стылю ў сучаснай беларускай прозе» (1973), «Вобраз нашага сучасьніка ў беларускай прозе» (1978), «У вялікай дарозе» (1981), «Беларускі раман. Гады 70-я» (1982), «Наш сучасьнік - у жыцьці і літаратуры» (1984), «Панарама сучаснай беларускай прозы» (1986), «У пошуках духоўных каштоўнасьцей: Беларуская проза сёньня» (1987), «Вялікі Кастрычнік і сучасная беларуская літаратура» (1988), «Станоўчы герой у беларускай літаратуры» (1990). У сааўтарстве з В. Жураўлёвым і М. Луферавым напісана кніга «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (1967). Адзін з аўтараў калектыўных прац «Беларуская савецкая проза: Раман і аповесьць» (1971) і «История белорусской советской литературы» (1977).

Узнагароды

рэдагаваць

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у двухтомным дасьледаваньні «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы».

  1. ^ Адбылося свята вёскі ў КУКАРАВА(недаступная спасылка), Бярэзінская панарама 76 ад 7.10.2017

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць