ПТБ-3 Беласток
ПТБ-3-Беласток (па-польску: TVP3 Białystok) — польскае тэлебачаньне. Галоўны ўласьнік — польская дзяржава. Усе перадачы на польскае мове, акрамя перадачы Беларускі тыдзень. Яна вяшчаецца на беларускае мове. Вяшчае мастацкія карціны, забавы, навіны.
ПТБ-3-Беласток | |
па-польску: TVP3 Białystok | |
Знак ПТБ-Беласток | |
Тып | даходнае тэлебачаньне |
---|---|
Юрыдычны статус | ТАА |
Мэта | заробак грошай |
Штаб-кватэра | будынак |
Месцазнаходжаньне | Польшча, Падляскае ваяводзтва, Варшава |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Падляскае ваяводзтва |
Афіцыйныя мовы | польская мова |
Колькасьць супрацоўнікаў | невядомае |
Сайт | Старонка ў сеціве |
Даходы
рэдагавацьПТБ-Беласток мае грашовую падтрымку ад польскае дзяржавы. Асаблівасьць ПТБ-Беласток — адсутнасьць платнае рэклямы, бо аснова даходаў грошы са скарбу краіны.
Мова вяшчаньня
рэдагавацьАснова для вяшчаньня для ПТБ-3 — польская мова. Яна прыблізна займае 99 % часу вяшчаньня. У Падляскім ваяводзтве ПТБ-3 мае перадачы на мовах меншасьцяў:
- беларусы
- жэмойты
- ўкраінцы.
Беларуская мова
рэдагавацьПТБ-3 у Беластоку і Падляскім ваяводзтве мае перадачу для беларусаў на беларускае мове. Яе назва Беларускі тыдзень[a]. Перадача доўжыцца 15 або 20 хвілін. У ёй расказваецца пра жыцьцё беларусаў Падляшша. Аснова для перадачаў — беларускія культурныя падзеі.
Жэмойцкая мова
рэдагавацьЖэмойцкая мова перадаецца раз на тыдзень. Перадача мае назву Жэмойцкая панарама[b]. На ёй расказваецца пра культурнае жыцьцё жэмойтаў Падляшша, асабліва ў мястэчку Сейны. Час перадачы прыблізна 10 хвілін.
Украінская мова
рэдагавацьУкраінская мова перадаецца раз на тыдзень. Перадача мае назву Украінскі перагляд[c]. На ёй расказваецца пра культурнае жыцьцё ўкраінцаў Падляшша, асабліва паўднёвае часткі Падляскага ваяводзтва. Час перадачы прыблізна 10 хвілін.