ПТБ-3
ПТБ-3 (па-польску: TVP3) — польскае тэлебачаньне. Галоўны ўласьнік — польская дзяржава. Вяшчае на ўсю Польшчу. Усе перадачы на польскай мове, але раз на тыдзень маецца перадача на беларускай мове. Вяшчае мастацкія фільмы, забавы, навіны.
Мова вяшчаньня
рэдагавацьАснова для вяшчаньня для ПТБ-3 — польская мова. Яна прыблізна займае 99% часу вяшчаньня. У Падляскім ваяводзтве ПТБ-3 мае перадачы на мовах меншасьцяў:
- беларусаў
- летувісаў
- ўкраінцаў.
Беларуская мова
рэдагавацьПТБ-3 у Беластоку і Падляскім ваяводзтве мае перадачу для беларусаў беларускац мовай. Яе назва Беларускі тыдзень[a]. Перадача доўжыцца амаль 20 хвілін. У ёй расказваецца пра жыцьцё беларусаў Падляшша. Аснова для перадачаў — беларускія культурныя падзеі.
Летувіская мова
рэдагавацьЛетувіская мова перадаецца раз на тыдзень. Перадача мае назву Летувіская панарама[b]. На ёй расказваецца пра культурнае жыцьцё летувісаў Падляшша, асабліва ў мястэчку Сейны. Час перадачы прыблізна 10 хвілін.
Украінская мова
рэдагавацьУкраінская мова перадаецца раз на тыдзень. Перадача мае назву Ўкраінскі перагляд[c]. На ёй расказваецца пра культурнае жыцьцё ўкраінцаў Падляшша, асабліва паўднёвае часткі Падляскага ваяводзтва. Час перадачы прыблізна 15 хвілін.
Даходы
рэдагавацьПТБ-3 мае грашовую падтрымку ад польскае дзяржавы. Асаблівасьць ПТБ-3 — адсутнасьць платнае рэклямы, бо аснова даходаў грошы са скарбу краіны.