Ордэн Эстонскага Чырвонага Крыжа

эстонскі ордэн

Ордэн Эстонскага Чырвонага Крыжа (па-эстонску: Eesti Punase Risti teenetemärk, па-француску: Ordre de la Croix-Rouge Estonienne) — ордэн, заснаваны Таварыствам Эстонскага Чырвонага Крыжа ў 1920 року. Уручаецца ў адзначэньне гуманітарных заслугаў на карысьць эстонскага народу і за выратаваньне жыцьця[1].

Ордэн Эстонскага Чырвонага Крыжа
Арыгінальная назва Eesti Punase Risti teenetemärk
Дэвіз Inter Arma Caritas
Краіна Эстонія
Тып 6-ступеневы ордэн
Падставы ўзнагароджаньня служба чалавецтву і выратаваньне жыцьця
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 1920
7 кастрычніка 1936 — дзяржаўны статус
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Арлінага крыжа

Клясы рэдагаваць

Ордэн мае 6 клясаў:

  • Пяць асноўных — 1-ы, 2-і, 3-і, 4-ы і 5-ы;
  • Кляс мэдаля.

Крыжы ўсіх асноўных клясаў ордэна маюць падобны дызайн.

Сіняе адценьне муаравай стужкі ўсіх клясаў ордэна Эстонскага Чырвонага Крыжа у міжнароднай палітры колераў PANTONE вызначаецца як 297 MC.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Riigikogu. (28 студзеня 2015) Decorations Act (анг.) Riigi Teataja Праверана 16 красавіка 2023 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць