Ораўскае вадасховішча
О́раўскае вадасхо́вішча (па-славацку: Oravská priehrada) — вадасховішча на поўначы Славаччыны, у аднайменным рэгіёне. Разам з вадасховішчам Твэрдошын(sk) складае гідрасыстэму Орава, выбудаваную на сутоку рэкаў Белая і Чорная Орава. Гэта найбольшае вадасховішча ў Славаччыне плошчай 35 км² і максымальнай глыбінёю 38 м.
Вадасховішча
Ораўскае вадасховішча
Oravská priehrada
| |||||||||||||
Месцазнаходжаньне Ораўскага вадасховішча
Ораўскае вадасховішча |
Мінуўшчына
рэдагавацьПрацы на праекце стартавалі ў 1941 року, увод плаціны ў эксплюатацыю адбыўся ў 1954. Дзеля напаўненьня вадой былі затопленыя вёскі Сланіца, Осада, Гамры, Ляўкава, Усьце над Оравай, дольная частка вёскі Бобраў і ²/3 Намэстава зь ягоным гістарычным цэнтрам. Па вёсцы Сланіца над паверхняй вады застаўся пагорак, які ўтварыў Сланіцкую і Птушыную выспы, якія пры нізкім узроўні вады злучаныя вузкім праходам.
Вадасховішча зь ягонымі берагамі і выспамі адносіцца да найістотнейшых месцаў пражываньня вадаплаўных птушак у Славаччыне, ляжыць на міграцыйнай трасе водных і прыводных птушак.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьОраўскае вадасховішча ёсьць адным з курортных месцаў, якое шторок наведваюць тысячы турыстаў. Улетку найбольшай папулярнасьцю карыстаецца паўднёвая і заходняя часткі вадасховішча, дзе ёсьць магчымасьць пакатацца на яхтах, водных матацыклах, заняцца веславаньнем ці віндсэрфінгам, іншымі воднымі відамі спорту і гульнямі. Узімку практыкуюцца зімовыя віды спорту ды проста прагулянкі па прыбярэжным лёдзе.
На Сланіцкай высьпе, якая ўтварылася пасьля затапленьня вёскі Сланіца, знаходзіцца рыма-каталіцкі касьцёл Узвіжаньня Сьвятога Крыжа (XVIII стагодзьдзе) і ляпідарыюм. У касьцёле ладзяцца выставы і канцэрты.
З прэснаводных рыб, што насяляюць вадасховішча, — судак, карп, шчупак і ласосі(cs), сустракаюцца таксама вугры ды самы.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьОраўскае вадасховішча — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Інфармацыя пра вадасховішча (славацк.)