Норд Еўрапеан Банк
Закрытае акцыянэрнае таварыства «Норд Еўрапеан Банк»[2][3] — колішні камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь.
Тып | Закрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 2009 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Беларусь |
Ключавыя фігуры |
|
Галіна | банкаўская дзейнасьць |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Чысты прыбытак | 18,5 млрд руб.[1] |
Статутны фонд — 46,71 млрд руб. (2013). Акцыянэры — рэзыдэнт ФРН Х. М. Танха (94%), ЗПГУП «Іст Трэйд Компані» (6%)[4].
Рэквізыты
рэдагавацьНайменьне банку:
- па-беларуску: Закрытае акцыянернае таварыства «Норд Еўрапеан Банк» (скарочана ЗАТ «Н. Е. Б. Банк»)
- па-расейску: Закрытое акционерное общество «Норд Европеан Банк» (скарочана ЗАО «Н. Е. Б. Банк»)
- па-ангельску: Closed joint-stock company «North European Bank» (скарочана CJSC «N.E.B. Bank»)
Месцазнаходжаньне: 220004, Рэспубліка Беларусь, Менск, вул. Клары Цэткін, д. 51, пам. 1.
УНП 807000227, АКПА 378819175000.
S.W.I.F.T.: HNRBBY2X.
Ліцэнзія на правядзеньне банкаўскай дзейнасьці №32 выдадзеная 6 траўня 2013 року Нацыянальным банкам РБ.
Мінуўшчына
рэдагавацьЗаснаваны ў 2009 року пад назваю «Онэрбанк» са 100%-вым іранскім капіталам. Заснавальнікі — банкі Bank Refah Kargaran(en) (40% статутнага фонду), Bank Saderat Iran(en) (37%) і Bank Toseeh Saderat Iran(fa)[6] (23%)[7][1]. Ліцэнзію на правядзеньне банкаўскай дзейнасьці атрымаў 16 кастрычніка 2009.
У 2010 супраць «Онэрбанку» і банку «Гандлёвы капітал» былі ўведзеныя санкцыі Міністэрства фінансаў ЗША па падазрэньні ў суўдзеле заснавальнікаў гэтых банкаў у фінансаваньні іранскай ядзернай праграмы[6]. 23 траўня 2011 року санкцыі супраць банку ўвёў і Эўрапейскі Зьвяз[8][9].
22 студзеня 2013 100% акцыяў былі прададзеныя новым уласьнікам за 5,1 млн эўра[10]. 13 траўня 2013 «Онэрбанк» зьмяніў назву на «Норд Еўрапеан Банк»[3].
28 верасьня 2016 року распачатая працэдура ліквідацыі банку[11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Информация о банке Онербанк ЗАО (рас.) Все банки Беларуси. InfoBank. Праверана 28 студзеня 2013 г.
- ^ О банке (рас.) N. E. B. Bank. Норд Еўрапеан Банк. Праверана 30 верасьня 2013 г.
- ^ а б Банкі, якія дзейнічаюць. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 29 траўня 2013 г.
- ^ Акционеры (рас.) N. E. B. Bank. Норд Еўрапеан Банк. Праверана 30 верасьня 2013 г.
- ^ О банке (рас.) N. E. B. Bank. Норд Еўрапеан Банк. Праверана 30 верасьня 2013 г.
- ^ а б Белорусский «Онербанк» с иранским капиталом продан за 5,1 млн евро (рас.) Эканоміка. БелТА (22 студзеня 2013). Праверана 28 студзеня 2013 г.
- ^ Онербанк (рас.) Фінансы Тут.бай. TUT.BY. Праверана 28 студзеня 2013 г.
- ^ Council implementing regulation (EU) No 503/2011 of 23 May 2011 implementing Regulation (EU) No 961/2010 on restrictive measures against Iran (анг.) // Official Journal of the European Union. — 24 траўня 2011. — В. 136. — С. 28.
- ^ Iran-Europe (анг.). SanctionsWiki (24 сьнежня 2012). Праверана 28 студзеня 2013 г.
- ^ «Онербанк» прададзены, «Крэдэксбанк» перайменаваны Эканоміка. Наша Ніва (22 студзеня 2013). Праверана 28 студзеня 2013 г.
- ^ Ліквідаваныя банкі і банкі, якія знаходзяцца ў стадыі банкруцтва або ліквідацыі Банкаўская сістэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусі (29 траўня 2017). Праверана 29 траўня 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (рас.) (анг.)