Ойра
«О́йра» ці «Ойра-ойра» — парны побытавы танец памерам 3/4 такту, тэмп умерана хуткі. На Беларусі зьявіўся ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя. Атрымаў папулярнасьць ва Ўсходняй Эўропе.
Выконваецца ў парах па коле. Блёк рухаў паўтараецца некалькі разоў запар: плясканьне ў далоні, простыя крокі, сынхроннае выцягваньне нагі на «насок-абцас», загляданьне адзін аднаму ў твар ды іншыя. Выканаўцы падчас танцу часта выгуквалі «ой-ра!», адкуль і паходзіць назва танцу. Пазьней зьявіліся таксама й прыпеўкі:
|
У канцы 80-х з актывізацыяй адраджэнскага руху танец ізноў пачаў адраджацца ў Беларусі ўжо паводле прыбалтыйскага ўзору[1] — трохкрокі, стуканьні аднайменнымі нагамі (правымі, пасьля левымі), тое ж з плячыма і ўрэшце бака́мі[2]. Пры гэтым прыгаворваюць «Ойра-ойра!»[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Аляксандра Дорская. (1 лістапада 2013) Танцы пасьля «Жар-птушкі». Будзьма беларусамі!. Праверана 1 лістапада 2013 г.
- ^ Ойра-ойра (литовский вариант) (рас.) Вокзал. Вокруг света в 80 танцев. Праверана 1 лістапада 2013 г.
- ^ gorynlexx. (24 красавіка 2009) Ойра (рас.) quay_dances. LiveJournal. Праверана 1 лістапада 2013 г.
Літаратура
рэдагаваць- Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.