Ода мэлянхоліі
«Ода мэлянхоліі» (па-ангельску: Ode on Melancholy) — паэма, напісаная ангельскім паэтам Джонам Кітсам увесну 1819 года. Увесну гэтага ж году ён напісаў «Оду грэцкай вазе» (анг. Ode on a Grecian Urn), «Оду салаўю» (анг. Ode to a Nightingale), «Оду бязьдзейнасьці» (анг. Ode on Indolence) і «Оду Псыхеі» (анг. Ode to Psyche). У верасьні таго ж году Кітс напісаў паэму «Ода восені» (анг. To Autumn), якая завяршыла цыкль «Вялікіх одаў 1819 году».
Аповед паэмы апісвае ўспрыняцьце паэтам мэлянхоліі праз лірычны дыскурс паміж паэтам і чытачом разам з прысьвячэньнем старажытнагрэцкім пэрсанажам і вобразам.
Перадгісторыя
рэдагавацьЦягам навучаньня ў Энфілдзе Кітс спрабаваў папоўніць свае веды старажытнагрэцкага мастацтва і, у прыватнасьці, вывучыць старажытнагрэцкую мову. Большасьць яго ўяўленьняў па старажытныгрэцкай міталёгіі былі сфармаваныя на базе ангельскіх перакладаў[1]. «Ода мэлянхоліі» зьмяшчае згадкі клясычных пэрсанажаў, тэмаў і месцаў накшталт Псыхеі, Леты і Празэрпіны ў сваім апісаньні мэлянхоліі, бо наяўнасьць алюзіяў старажытныгрэцкага мастацтва і літаратуры была ўласьцівая ўсім «пяці вялікім одам»[2].
У адрозьненьне ад аўтара «Грэцкай вазы», «Салаўя» і «Псыхеі», аўтар «Оды мэлянхоліі» зьвяртаецца наўпрост да чытача, а не да аб’екту або эмоцыі[3]. Маючы толькі тры стансы, гэтая паэма зьяўляецца найкарацейшай одай Кітса, напісанай ў 1819 годзе; тым ня менш, арыгінальная першая станса была выдаленая з тэксту перад публікацыяй паэмы ў 1820[4].
Структура
рэдагаваць«Ода мэлянхоліі» складаецца з трох стансаў па дзесяць радкоў кожная. З-за таго, што паэма зьмяшчае меншую колькасьць стансаў за «Оду бязьдзейнасьці» і «Оду грэцкай вазе», рытмічная схема верша выглядае меней дасканалай і распрацаванай. Першая і другая стансы маюць рытмічную схему: ABABCDECDE, апошняя трэцяя мае іншую рыфмоўку: ABABCDEDCE. Як і ў «Одзе грэцкай вазе», «Одзе бязьдзейнасьці» і «Одзе восені», кожная станса пачынаецца з рытмічнай схемы ABAB і завярашецца мілтанаўскім сэкстэтам[5]. Асноўны памер паэмы — ямбічны пэнтамэтар.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bate, Walter Jackson. John Keats. Cambridge, Mass: Belknap Press of Harvard University Press, 1963. С. 25—26
- ^ John B. Gleason. A Greek Eco in Ode on a Grecian Urn. (RES New Series Vol. XLII, No. 165). Oxford University Press (1991)
- ^ Bennett, Andrew. Keats, Narrative and Audience. Cambridge University Press (1994). С. 133
- ^ Gaillard. Theodore L., Jr. «Keats’s Ode on Melancholy.» The Explicator. Sept 22, 1994.
- ^ Gittings, Robert. John Keats. London: Heinemann, 1968. С. 300
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАнгельская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
- Ода да мэлянхоліі(недаступная спасылка) на Прайдзісьвеце