Нікаляўс Ота
Нікаляўс Аўгуст Ота (па-нямецку: Nicolaus August Otto; 10 чэрвеня 1832, Гольцгаўзэн, Нямеччына — 26 студзеня 1891, Кёльн, Нямеччына) — нямецкі інжынэр і вынаходнік. Шырока вядомы як стваральнік рухавіка ўнутранага згараньня. Ганаровы прафэсар унівэрсытэту Вюрцбурга (1882).
Нікаляўс Ота | |
па-нямецку: Nicolaus August Otto | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 10 чэрвеня 1832[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 студзеня 1891[1][3][2][…] (58 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | інжынэр, вынаходнік, прадпрымальнік, прамысловец |
Навуковая сфэра | тэхналёгія, машынабудаваньне[4] і будаўніцтва[d][4] |
Дзеці | Gustav Otto[d] |
Узнагароды | |
Біяграфія Рэдагаваць
Нарадзіўся ў 1832 ў г. Гольцгаўзэн у Нямэччыне. Страціў бацьку яшчэ ў маленстве. Ён добра вучыўся, але ў 16 гадоў быў вымушаны кінуць вучобу, ды шукаць працу. Пасьля сканчэньня вучэльні працаваў у бакалейнай краме, клеркам, каміваяжорам. Каля 1860 году ўпершыню пачуў пра газавы рухавік вынайдзены Э. Ленуарам, першы працуючы рухавіка ўнутранага згараньня. Прыярытэт Ота неаднаразова, але беспасьпяхова аспрэчваўся, у прыватнасьці, Хрысціянам Райтманам, Альфонсам Бо дэ Роша ды Фэлічэ Матэўччы. У 1864—1865 гадах Ота разам з Ойгенам Лянгэнам заснаваў першую ў сьвеце кампанію па вытворчасьці рухавікоў — N. A. Otto & Cie.. Пахаваны на могілках Мэлятэн у г. Кёльне. У 1981 годзе ўведзены ў Нацыянальную залю Гонару вынаходнікаў, у 1996 годзе — у Аўтамабільную залю Гонару.
Літаратура Рэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5 С. 457
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ а б Nikolaus Otto // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Nikolaus Otto // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ Nicolaus August Otto // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ а б Otto, Nikolaus // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
Нікаляўс Ота — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў