Нікабарскія астравы
Нікаба́рскія астравы́ (Гіндзі: निकोबार द्वीप समूह, [nɪkoˈbɑːr ˈdʋiːp səˈmuːɦ], бэнг. নিকোবর দ্বীপপুঞ্জ, тамільск.: நக்காவரம்) — група з 19 астравоў у Індыйскім акіяне, паміж Бэнгальскім залівам і Андаманскім морам. Частка саюзнай тэрыторыі Індыі Андаманскія і Нікабарскія астравы. Плошча 1,6 тыс. км2. Насельніцтва 42 тыс. чал. (2001, пасьля землетрусу і цунамі 2004 году на ~1/4 менш). Буйныя астравы — вяршыні падводнага хрыбта, дробныя — каралавага паходжаньня. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Карыстаемыя лугі на паўночных астравах, трапічныя лясы — на паўднёвых.
Нікабарскія астравы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў