Нямецка-беларускае таварыства
Няме́цка-белару́скае тава́рыства (Германска-беларускае таварыства[1]) — грамадзкае аб’яднаньне Нямеччыны, якое займаецца разьвіцьцём сувязяў зь Беларусьсю.
Нямецка-беларускае таварыства | |
ням. deutsch-belarussische gesellschaft (dbg) | |
Эмблема | |
Абрэвіятура | НБТ |
---|---|
Дата ўтварэньня | лета 1999 (25 гадоў таму) |
Тып | грамадзкае аб’яднаньне |
Юрыдычны статус | зарэгістраванае аб’яднаньне |
Мэта | прасоўваньне беларуска-нямецкай супрацы |
Штаб-кватэра | акруга Ліхтэнбэрг, вул. Гэрцбэрга, д. 82-84 |
Месцазнаходжаньне | Бэрлін |
Каардынаты | 52°31′36″ пн. ш. 13°30′10″ у. д. / 52.52667° пн. ш. 13.50278° у. д.Каардынаты: 52°31′36″ пн. ш. 13°30′10″ у. д. / 52.52667° пн. ш. 13.50278° у. д. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Нямеччына, Беларусь |
Афіцыйныя мовы | нямецкая |
Старшыня | Піт Мум |
Намесьнік | Фрэд Дорн |
Скарбнік | Пэтэр Лізэганг |
Сябры Ўправы | Ірына Каліновіч, Фолькер Янсэн, Алесь Чайчыц |
Асноўныя асобы | Алена Акуліч, Райнэр Лінднэр, Вэрнэр Мэркель |
Кіроўны орган | Управа |
Колькасьць супрацоўнікаў | 9 (2023 год) |
Сайт | dbg-online.org |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1997 годзе правялі канфэрэнцыі «Менскі форум», якая стала штогадовай. Улетку 1999 году заснавалі Нямецка-беларускае таварыства (НБТ), якое працягнула ладзіць форум штогод. Таксама НБТ рэалізуе грамадзкія, культурніцкія, палітычныя і навуковыя праекты, якія спрыяюць абмену і сеткавым сувязям паміж Нямеччынай і Беларусьсю. Арганізацыя традыцыйна супрацоўнічае зь няўрадавымі арганізацыямі, аналітычнымі цэнтрамі, прадстаўнікамі дзяржаўных установаў, экспэртамі, актывістамі, дзеячамі культуры і інш.
Сярод іншага, у 2006 г. Нямецка-беларускае таварыства арганізавала сьвяткаваньне стагодзьдзя газэты «Наша Ніва» ў Бэрліне[2][3]. У 2011 г. dbg выступіла партнэрам кааліцыі «Без візы!», мэтай якой было прасоўваньне ідэі касаваньня візавага рэжыму паміж Беларусьсю і Эўрапейскім Зьвязам.
Таварыства неаднаразова выступала з крытыкай парушэньяў правоў чалавека ў Беларусі. У 2011 годзе НБТ выступіла з патрабаваньнем спыніць праявы гвалту і перасьледу апазыцыі, якія пачаліся пасьля пратэстаў у сувязі з сфальсыфікаванымі прэзыдэнцкімі выбарамі 2010 г., а таксама неадкладнага вызваленьня усіх палітычных зьняволеных[4]. У сакавіку 2012 г. сябру праўленьня dbg Астрыд Заам было адмоўлена ва ўезьдзе ў Беларусь[5].
Сябры
рэдагавацьСтаршыня:
- Піт Мум, юрыст[6]
Управа:
- Фрэд Дорн
- Ірына Каліновіч
- Пэтэр Лізэганг
- Алесь Чайчыц
- Фолькер Янсэн
Назіральная рада[7]:
- Алена Акуліч
- Райнэр Лінднэр
- Вэрнэр Мэркель
Мінулыя кіраўнікі:
- Райнэр Лінднэр, гісторык і мэнэджар (2000—2019)
- Маркус Мэкель, тэоляг і палітык (2019—2021)
Вядомыя сябры:
- Інга Пэтц, журналіст і пісьменьнік
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Купчыной у міжнароднай канферэнцыі «Мінскі форум» — МЗС Беларусі, афіцыйны сайт, 25.11.2016
- ^ Сьвяткаваньне 100-годзьдзя «Нашай Нівы» пачнецца з Бэрліна — Наша Ніва, 06.09.2006
- ^ «Наша Ніва» ў Бэрліне — Беларуская служба Польскага радыё, 19.06.2006
- ^ Нямецка-беларускае таварыства: «Свабода меркаваньняў — гэта не крымінал» — Радыё Свабода, 05.01.2011
- ^ Кіраўнік «Нямецка-беларускага таварыства» асудзіў дзеянні Менска — Хартыя'97, 23.03.2012
- ^ Vorstand — Нямецка-беларускае таварыства, афіцыйны сайт
- ^ Beirat — Нямецка-беларускае таварыства, афіцыйны сайт