Новы замак (альманах)

беларускі альманах

«Новы замак» — літаратурны альманах Гарадзенскага абласнога аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Выдаецца з 2012 году[1].

«Новы замак»
Тэматыка літаратурны альманах Берасьцейскага абласнога аддзяленьня СБП
Пэрыядычнасьць раз на год
Краіна Беларусь
Адрас Гародня
Заснавальнік Гарадзенскае абласнога аддзяленьне СБП
Выдавец Гарадзенскае абласнога аддзяленьне СБП
Галоўны рэдактар Янка Трацяк
Дата заснаваньня 2012
Мова беларуская

Над першым нумарам працавалі Юрка Голуб, Сяргей Астравец, Ігар Жук, Аляксей Пяткевіч і Сяргей Чыгрын. Было адзначана, што альманах ўвасабляе духоўныя каштоўнасьці Наднёманьня: у Новым каралеўскім замку захоўваюцца музэйныя зборы, калекцыі старадрукаў і фонды Гарадзенскай абласной бібліятэкі імя акадэміка Яўхіма Карскага[2]. Да 2019 году выйшла 8 нумароў.

Да 2017 году рэдактарам выданьня быў Сяргей Астравец, пасьля яго месца заняў Янка Трацяк[3].

Цікавыя факты

рэдагаваць

«Новы замак» — адзін зь пяці літаратурных штогадовікаў, створаных сябрамі ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў», каб ажывіць літаратурнае жыцьцё ў рэгіёнах Беларусі. Цяпер у Магілёве выходзіць альманах «Брама», у Віцебску ― «Ратуша», у Берасьці ― «Жырандоля», у Гомлі ― «Палац»[4].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць