Нова-Басану
Но́ва-Баса́ну (па-партугальску: Nova Bassano) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала блізу 10 тысяч чалавек[2]. Горад мае адзін з самых высокіх індэксаў разьвіцьця чалавечага патэнцыялу ў штаце. У Нова-Басану працуюць прадпрыемствы мэталюргічнай скіраванасьці.
Нова-Басану | |||||
| |||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 563 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 54 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 28°43′26″ пд. ш. 51°42′18″ з. д. / 28.72389° пд. ш. 51.705° з. д.Каардынаты: 28°43′26″ пд. ш. 51°42′18″ з. д. / 28.72389° пд. ш. 51.705° з. д. | ||||
Нова-Басану | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://novabassano.rs.gov.br/ |
Гісторыя
рэдагавацьНова-Басану быў закладзены італьянскімі імігрантамі каля 1890 году. Сярод іх быў айцец Пэдру Антонію Кальбачыні, каталіцкі сьвятар, які лічыцца поруч з сваімі паплечнікамі заснавальнікам гораду[3]. У тыя часы места атрымала назоў Басану ў гонар аб нявялічкім італьянскім месьце Басана-дэль-Грапа ў правінцыі Вічэнца, зь якой паходзілі шматлікія засельнікі паселішча. У 1939 годзе, падчас Другой сусьветнай вайны, горад быў перайменаваны ў Сылва-Паіс, але ў 1947 годзе з аднадушным пагадненьнем насельніцтва назва была зьмененая на сучасную Нова-Басану як даніна памяці першых засельнікаў.