Дамо́ва аб за́хадах дале́йшага скарачэ́ньня і абмежава́ньня стратэгі́чных наступа́льных узбрае́ньняў — міжнароднае пагадненьне, падпісанае прэзыдэнтамі ЗША і Расеі ў Празе (Чэхія) на ангельскай і расейскай мовах. Складалася з 16 артыкулаў. Да Дамовы прыкладаўся Пратакол з 10 главаў: 1) «Тэрміны і іх азначэньні», 2) «Катэгорыі дадзеных у адносінах да стратэгічных наступальных узбраеньняў», 3) «Працэдуры пераабсталяваньня або ліквідацыі», 4) «Апавяшчэньні», 5) «Інспэкцыйная дзейнасьць», 6) «Двухбаковая кансультатыўная камісія», 7) «Тэлемэтрычныя зьвесткі», 8) «Часовае прымяненьне», 9) «Узгодненыя заявы», 10) «Заключныя ўмовы». Набыла моц 5 лютага 2011 году, чым замяніла Маскоўскую дамову аб скарачэньні стратэгічных наступальных патэнцыялаў ад 24 траўня 2002 году.

Новая ДСНУ
Дамова аб захадах далейшага скарачэньня і абмежаваньня стратэгічных наступальных узбраеньняў
Прэзыдэнты ЗША і Расеі пасьля падпісаньня дамовы
Прэзыдэнты ЗША і Расеі пасьля падпісаньня дамовы
Тып дамовы міжнароднае пагадненьне
Падрыхтаваная 19 траўня — 9 лістапада 2009 г.
Падпісаная 8 красавіка 2010
 ·  месца Прага (Чэхія)
Набыла моц 5 лютага 2011
 ·  умовы скарачэньне ядзерных боезарадаў да 1550 адзінак праз 7 гадоў
Тэрмін дзеяньня 10 гадоў
Падпісанты Барак Абама, Дзьмітры Мядзьведзеў
Бакі ЗША, Расея
Статус дзейная
Мовы ангельская, расейская
kremlin.ru/supplement/512

Паводле 2-га артыкула Дамовы, «кожны з Бакоў скарачае і абмяжоўвае свае» ядзерныя ўзбраеньні «такім чынам, каб праз 7 гадоў пасьля набыцьця моцы сапраўднай Дамовай і надалей сумарныя колькасьці» ўзбраеньня «не перавышалі:

  • а) 700 адзінак для разгорнутых МБР (міжкантынэнтальных балістычных ракетаў), разгорнутых БРПЛ (балістычных ракетаў падлодак) і разгорнутых цяжкіх бамбавікоў;
  • б) 1550 адзінак для боезарадаў на разгорнутых МБР, боезарадаў на разгорнутых БРПЛ і ядзерных боезарадаў, залічаных за разгорнутымі цяжкімі бамбавікамі;
  • в) 800 адзінак для разгорнутых і неразгорнутых пускавых установак МБР, разгорнутых і неразгорнутых пускавых установак БРПЛ, разгорнутых і неразгорнутых цяжкіх бамбавікоў».

Паводле 8-га пункта 3-га артыкула Дамовы, «на дату падпісаньня сапраўднай Дамовы:

  • а) існымі тыпамі МБР зьяўляюцца:
    • 1) для Злучаных Штатаў Амэрыкі — Мінітмэн-II, Мінітмэн-III і «Піскіпэр»;
    • 2) для Расейскай Фэдэрацыі — РС-12 м, РС-12м2, РС-18, РС-20 і РС-24;
  • б) існымі тыпамі БРПЛ зьяўляюцца:
    • 1) для Расейскай Фэдэрацыі — РСМ-50, РСМ-52, РСМ-54 і РСМ-56;
    • 2) для Злучаных Штатаў Амэрыкі — Трайдэнт-II;
  • в) існымі тыпамі цяжкіх бамбавікоў зьяўляюцца:
    • 1) для Злучаных Штатаў Амэрыкі — B-52G, В-52Н, В-1В і В-2А;
    • 2) для Расейскай Фэдэрацыі — ТУ-95МС і ТУ-160;
  • г) існымі тыпамі пускавых установак МБР і пускавых установак БРПЛ зьяўляюцца:
    • 1) для Расейскай Фэдэрацыі — пускавыя ўстаноўкі МБР РС-12 м, РС-12М2, РС-18, РС-20, РС-24; пускавыя ўстаноўкі БРПЛ РСМ-50, РСМ-52, РСМ-54 і РСМ-56;
    • 2) для Злучаных Штатаў Амэрыкі — пускавыя ўстаноўкі МБР Мінітмэн-II, Мінітмэн-III і „Піскіпэр“; пускавыя ўстаноўкі БРПЛ Трайдэнт-II».

Паводле 4-га пункта 4-артыкула, «кожны з Бакоў абмяжоўвае кожнае знаходжаньне (неразгорнутай ядзернай зброі) ў дарозе паміж аб’ектамі тэрмінам, які не перавышае 30 дзён». 7-ы пункт артыкула прадугледжваў, што «кожны з Бакоў абмяжоўвае цяжкія бамбавікі, прызначаныя для выпрабаваньняў, колькасьцю, якая не перавышае 10 адзінак». Паводле 11-га пункта, «цяжкія бамбавікі могуць часова разьмяшчацца за межамі нацыянальнай тэрыторыі, аб чым падаецца апавяшчэньне».

У 10-ым артыкуле Дамовы ЗША і Расея абавязаліся «не прымяняць захады маскіроўкі, якія абцяжарваюць ажыцьцяўленьне кантролю за выкананьнем умоваў гэтай Дамовы нацыянальнымі тэхнічнымі сродкамі кантролю». Паводле 2-га пункта 11 артыкула, «кожны з Бакоў мае права праводзіць інспэкцыі на базах МБР, базах падводных лодак і на авіяцыйных базах» іншага Боку Дамовы. Паводле 4-га пункта, кожны з Бакоў «мае права прымаць удзел у паказах (новых тыпаў стратэгічных наступальных узбраеньняў), якія праводзяцца іншым Бокам». Артыкул 13 прадугледжваў, што ЗША і Расея «не перадаюць трэцім бакам стратэгічныя наступальныя ўзбраеньні». Паводле 2-га пункта 14-га артыкула, «сапраўдная Дамова захоўвае моц цягам 10 гадоў». Пагатоў у 3-м пункце артыкула згадваўся спосаб выхаду з Дамовы шляхам апавяшчэньня іншага Бока: «сапраўдная Дамова спыняе сваё дзеяньне па заканчэньні трох месяцаў з даты атрыманьня згаданага апавяшчэньня іншым Бокам».

Беларусь

рэдагаваць

У прэамбуле Дамовы згадваецца, што «Расейская Фэдэрацыя і Злучаныя Штаты Амэрыкі, якія ніжэй называюцца Бакамі», падпісалі Дамову:

Выкананьне

рэдагаваць

На 1 студзеня 2010 г. у ЗША налічвалася 2468 ядзерных боезарадаў, у Расеі — 2504. На красавік 2012 г., паводле даведкі Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША, бакі Дамовы мелі —

  • разгорнутых ядзерных боегаловак: ЗША — 1737, Расея — 1492;
  • апэратыўна разгорнутых носьбітаў ядзерных зарадаў, у тым ліку міжкантынэнтальных балістычных ракетаў, цяжкіх бамбавікоў і балістычных ракетаў на падлодках: ЗША — 812, Расея — 494;
  • пускавых установак, у тым ліку неразгорнутых: ЗША — 1040, Расея — 881[1].
  1. ^ Расея саступае ЗША па колькасьці разгорнутых ядзерных боегаловак // Зьвязда : газэта. — 11 красавіка 2012. — № 70 (27185). — С. 1. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць