Нефцякамск
Нефцякамск (па-расейску: Нефтекамск, па-башкірску: Нефтекама) — горад (з 1963) у Расеі, у складзе Башкартастану. Насельніцтва 131 942 чал. (2021). Заснаваны ў 1957 годзе. Па колькасьці насельніцтва чацьвёрты горад у Рэспубліцы пасьля Уфы, Стэрлітамаку і Салавату. Займае 124 месца сярод гарадоў Расеі па колькасьці жыхароў.
Нефцякамск | |||||
рас. па-расейску: Нефтекамск, па-башкірску: Нефтекама | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1957 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Башкартастан | ||||
Плошча: | 147,25 км² | ||||
Вышыня: | 100 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 131 942 чал. (2021) | ||||
шчыльнасьць: | |||||
Часавы пас: | UTC+5 | ||||
Тэлефонны код: | 34783 | ||||
Паштовы індэкс: | 452680 | ||||
Нумарны знак: | 02, 102 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°5′0″ пн. ш. 54°15′0″ у. д. / 56.08333° пн. ш. 54.25° у. д.Каардынаты: 56°5′0″ пн. ш. 54°15′0″ у. д. / 56.08333° пн. ш. 54.25° у. д. | ||||
Нефцякамск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://neftcity.ru/, http://adm.neftekamsk.ru/ |
Горад разьмешчаны на рацэ Кама, за 220 км ад Уфы. Чыгуначная станцыя. Вядучыя галіны народнай гаспадаркі электраэнергетыка (Карманаўская ДРЭС) і нафтаздабыча.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1956 годзе каля вёсак Касёва і Марына было выяўлена нафтавае радовішча — Арланскае. З пачаткам распрацоўкі радовішча было вырашана ўзьвесьці рабочы пасёлак нафтавікоў. У 1963 годзе быў заснаваны горад Нефцякамск. Назва адлюстроўвае спэцыялізацыю гораду і яго разьмяшчэньне непадалёк ад ракі Кама.
У 1972 годзе на падставе пастановы Савету Міністраў СССР ад 17 сьнежня 1970 году «Аб будаўніцтве і рэканструкцыі заводаў Міністэрства аўтамабільнай прамысловасьці для забесьпячэьння Камскага аўтамабільнага заводу запаснымі часткамі і камплектуючымі дэталямі» быў пабудаваны Нафтакамскі аўтазавод.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Они вернулись с победой: Кн. Памяти / ред. П.Федоров. — Нефтекамск: Нефтекам. гор. тип., 2000. — 218, [4] с.: ил.
- Краткие биографические справки о 2116 участниках Великой Отечественной войны из г. Нефтекамска, рабочего поселка Амзя и Ташкинского сельсовета, погибших на фронтах, пропавших без вести, умерших от ран
- Поспелов Е. М. «Географические названия России. Топонимический словарь», Масква, «Астрель», АСТ, 2008, с.523 ISBN 978-5-17-054966-5