Начніца Бранта

(Перанакіравана з «Начніца Брандта»)

Начніца Бранта (Myotis brandtii, начніца руская, начніца лясная[1]) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (Vespertilionidae). Названая ў гонар нямецкага і рускага прыродазнаўцы Фёдара Брандта.

Начніца Бранта
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаСысуны
ПадклясаЗьвяры
ІнфраклясаПляцэнтарныя
АтрадРукакрылыя
СямействаВечарнікавыя
РодНачніца (Myotis)
ВідНачніца Бранта
Бінамінальная намэнклятура
Myotis brandtii
Eversmann, 1845
Арэал
Арэал Myotis brandtii чырвоны

Вонкавы выгляд

рэдагаваць

Даўжыня цела 3,8[2]–13 см, размах крылаў 19–26 см, вага 4–11 г[3]. Верх сьветла-карычневы, на самой верхавіне залаціста-карычневы. Ніз жаўтлява-шэры. Вушы, нос і крылы сьветла-карычневыя.

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца ў Эўропі, Азіі (Паўночны Казахстан і Заходняя Сібір), ад -20 да 2300 м. Жыве ў зьмешаных і шыракалістых лясах, часам у іглічных лясах, часта ў непасрэднай блізкасьці ад вады. Уключаная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[3]. Напрыканцы 1970-х начніца Брандта знойдзеная ў калекцыйных матэрыялах Аляксандра Курскова, сабраных у беларускай частцы Белавескай пушчы[3].

Лад жыцьця

рэдагаваць

Радзільныя калёніі могуць налічваць да 350 саміцаў і выкарыстоўваць дзеля начлегу пустэчы і шчыліны ў будынках або дрэвах, радзей скрыні для кажаноў і птушак. Гэтыя калёніі могуць мяняць лежні, таму іх даступнасьць вельмі важная. Від корміцца ў лясах, а таксама над і ўздоўж стаячай вады, рэк і ручаёў. Працягласьць жыцьця дасягае 41 год[4].

  1. ^ Крускоп С. Ночница Брандта (рас.). Российская Рабочая группа по рукокрылым. Праверана 28 жніўня 2024 г.
  2. ^ Чистяков Д. В. (8 студзеня 2020) Ночница Брандта (рас.) Красная книга Санкт-Петербурга
  3. ^ а б в Демянчик М.Г. Ночница Бранта (рас.). Міністэрства прыроды. Архіўная копія ад 10 верасьня 2016 г.
  4. ^ Потапова Н. (5 сьнежня 2019) Летучая мышь-долгожитель (рас.) «Элементы»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць