Нача (басэйн Дзьвіны)
На́ча, Начка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзьвіны. Цячэ ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 43 км. Плошча вадазбору 424 км². Выдатак вады ў вусьці 2,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Нача | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Арэхаўна |
Вусьце | Дзьвіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Полацкі раён |
Даўжыня | 43 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2,8 м³/с |
Плошча басэйну | 424 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьВыцякае з возера Арэхаўна каля вёскі Арэхаўна, вусьце за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Субаўшчыны. Цячэ ў межах Вушацка-Лепельскага ўзвышша.
Даліна на вялікім працягу трапэцападобная, шырынёй 200—300 м. Абалона перарывістая (шырыня 150—200 м), у сярэдняй і ніжняй плыні адсутнічае. Рэчышча ад вытоку на працягу 8 км каналізаванае, на астатнім працягу мерна зьвілістае, шырынёй 10—15 м.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы 3-й дэкады сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,7 м, найбольшая 3,7 м (1951 год). Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход 6 дзён[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 266.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1