Бэрнард Грэк

мальтыйскі палітык і праўнік

Бэрнард Грэк (па-мальтыйску: Bernard Grech; 8 чэрвеня 1971) — мальтыйскі палітык і праўнік, лідэр Нацыяналістычнай партыі. Пазыцыянуе сябе як дзейнага верніка-каталіка.

Бэрнард Грэк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 чэрвеня 1971(1971-06-08) (52 гады)
Партыя:
Адукацыя:

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 8 чэрвеня 1971 году ў Паале ў сям’і Джона і Фрыды Грэка. Навучаўся на адваката і спэцыялізаваўся на грамадзянскім праве[1], асабліва на разглядах сямейных справах. У палітыку ўвайшоў у 2011 годзе, калі браў удзел у кампаніі супраць легалізацыі разжэнства на Мальце[2]. Больш актыўную ролю пачаў гуляць пазьней, асабліва ў 2018 годзе, калі пачаў супрацу з Нацыяналістычнай партыі. У жніўні 2020 году перамог ва ўнутрыпартыйным галасаваньні за лідэрства ў партыі, зьмяніўшы на пасадзе старшыні Адрыяна Дэлію[3]. У 2022 годзе ў якасьці кіраўніка партыі браў удзел у парлямэнцкіх выбарах, але ягоная партыі атрымала паразу, саступіўшы лідэрства Лейбарысцкай партыі.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Diacono, Tim (26.07.2020). «Who Is Bernard Grech, The Rising Star Seeking To Become PN Leader?». Lovin Malta.
  2. ^ Borg, Jacob (7.08.2020). «Bernard Grech: From Delia darling to leadership challenger». Times of Malta.
  3. ^ Vella, Matthew (3.10.2020). «Bernard Grech is new PN leader with 69.3% of the vote». Malta Today.