Нацыянальны парк Лаўка
Нацыянальны парк Ла́ўка (па-гішпанску: Parque Nacional Lauca) — самы паўночны нацыянальны парк у Чылі, аб’яўлены ЮНЭСКА біясфэрным запаведнікам сусьветнага значэньня. Лаўка знаходзіцца ў 12 кілямэтрах на захадзе ад высакагорнага пасёлка Путрэ ў рэгіёне Тарапака на мяжы з Балівіяй.
Нацыянальны парк ляжыць у Андах. Асяродзьдзе парка — магутныя горы і вульканы вышынёй да 6300 мэтраў. Асабліва вызначаюцца шматлікія вульканы на небасхіле, пераважна шасьцітысячнікі.
- Вулькан Парынакота (6342 м)
- Вулькан Памерапе (6286 м)
- Вулькан Гальяцірэ (6071 м)
- Вулькан Акатанга (6052 м)
Непадалёку ад вульканаў знаходзіцца возера Чунгара на вышыні 4520 мэтраў, плошча якога складае 21 км². Чунгара зьяўляецца самым высакагорным возерам сьвету.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Нацыянальны парк Лаўка (рас.)